Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.11.2021

Скажы не заробку «ў канверце»

Кожны работнік мае права на своечасовую і ў поўным аб'ёме выплату заработнай платы за выкананую працу.

На жаль, некаторыя працадаўцы выплочваюць сваім работнікам мінімальную заработную плату, астатняе аддаюць «ў канверце».

Парушэнні, якія звязаны з выплатай заробкаў «у канвертах», ужо не першы год з'яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў, якi адпрацоўваюць падатковыя органы.

Так, інспекцыяй МПЗ Рэспублікі Беларусь па Пухавiцкiм раёне ў выніку кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў быў устаноўлены факт не ўтрымання і пералічэння індывідуальным прадпрымальнікам (далей – ІП) у бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб. У перыяд ажыццяўлення дзейнасці (рознічны гандаль аўтамабільнымі дэталямі, вузламі і прыладамі), ІП прыцягваў да яе ажыццяўлення ў перыяд з 02.01.2020 па 31.03.2021 наёмную асобу з заключэннем працоўнага дагавора на поўную стаўку. За названы перыяд наёмнай асобе была выплачана заработная плата ў агульнай суме 6 000,00 рублёў, якая не была адлюстравана на рахунках бухгалтарскага ўліку, ведамасць па налічэнні заработнай платы таксама не вялася. Падаходны падатак з фізічных асоб у бюджэт не выплачваўся.

Інспекцыяй быў праведзены разлік падаходнага падатку з заработнай платы наёмнага работніка, які быў прад'яўлены ІП па паведамленні ў суме 480,87 рублёў. У цяперашні час падаходны падатак з фізічных асоб выплачаны ў бюджэт у поўным аб'ёме.

Адміністрацыйная адказнасць, якую нясе ІП за адсутнасць уліку налічаных або выплачаных (выдадзеных у натуральнай форме) даходаў альбо неадпаведнасць (няпоўнае адлюстраванне) даходаў ва ўліку наёмнай асобе прадугледжана арт.14. 3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да дваццаці пяці базавых велічынь.

Такім чынам, дамоўленасць аб разліках «ў канверце» прадугледжвае, што працаўнік рызыкуе застацца без сацыяльных гарантый, а наймальнік трапіць пад адміністрацыйную адказнасць.

Чытаць 486 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»