Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.10.2021

18 кастрычніка ў Пухавіцкім раёне стартуе акцыя МНС «За бяспеку - разам»

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 18 па 29 кастрычніка 2021 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку - разам».

У ходзе акцыі работнікі Пухавіцкага РАНС сумесна з зацікаўленымі службамі праінфармуюць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі на тэрыторыі раёна, растлумачаць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду і злоўжывання спіртнымі напоямі.

Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, а таксама ўмацаванне правапарадку і папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Таксама, работнікі Пухавіцкага РАНС прадастаўляюць грамадзянам магчымасць правядзення абследавання супрацьпажарнага стану домаўладанняў (кватэр) па заяўках. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 6-03-37 або 101.

Чытаць 277 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»