Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.10.2021

Важная інфармацыя для карыстальнікаў эфірнага тэлебачання

РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадаючага абсталявання, якое закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі эфірнага тэлебачання «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00. Пры датэрміновым завяршэнні работ трансляцыя тэлевізійных праграм будзе адноўлена раней вызначанага часу. Графік правядзення работ даступны на сайце beltelecom.by

Па завяршэнні работ зменяцца радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя каналы. 28 кастрычніка бягучага года частотны канал 51 (714) радыёперадаючай станцыі Магілёўскай вобласці, АРТПС Асіповічы зменіць сваю частату на 39 (618) у Пухавіцкім раёне. Таксама 28 кастрычніка бягучага года частотны канал 51 (714) радыёперадаючай станцыі Мінскай вобласці, АРТПС Дрычын зменіць сваю частату на 39 (618) у Пухавіцкім раёне.

Карыстальнікам бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм патрабуецца вырабіць наладу тэлеканалаў паводле інструкцыі (кіраўніцтва карыстальніка) да вашага тэлевізійнага прыёмнiка або вашай тэлевізійнай прыстаўкi.

Чытаць 312 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»