Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.08.2021

Вызначана месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у Пухавіцкім раёне

Рашэнне Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта № 2503 ад 27 лiпеня 2021 года

Аб вызначэнні рэкамендаванага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у Пухавіцкім раёне

На падставе часткi другой артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2021 г. № 108-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», часткі другой артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 № 114 -З «Аб масавых мерапрыемствах» Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:

  1. Вызначыць у Пухавіцкім раёне рэкамендаваным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў гарадскі стадыён (асфальтаваная пляцоўка перад адміністрацыйным будынкам), размешчаны па вуліцы Стадыённая, 4 горада Мар'іна Горка.
  2. Сапраўднае рашэнне апублікаваць у газеце «Пухавіцкія навіны», на афіцыйным інтэрнэт-сайце Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам).
  3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намеснікаў старшыні райвыканкама па напрамках дзейнасці, аддзел унутраных спраў райвыканкама (Смірноў В.Е.).
  4. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне райвыканкама ад 30 сакавіка 2017 г. № 969 «Аб вызначэнні пастаяннага месца правядзення масавых мерапрыемстваў у Пухавіцкім раёне».

Старшыня В.М. Каляда.

Кіраўнік спраў Л.А. Бельская.

Чытаць 319 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»