Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.07.2021

«Бяспечны абгон!»

Аналіз дарожнай абстаноўкі сведчыць, што на тэрыторыі Мінскай вобласці адзначаецца павелічэнне колькасці загінуўшых і пацярпелых у ДТЗ па прычыне лабавых сутыкненняў.

Асноўнымі перадумовамі здзяйснення дарожных трагедый з'яўляецца парушэнне правілаў абгону і выезд на паласу сустрэчнага руху. Як правіла, названыя здарэннi цягнуць за сабой значную цяжкасць наступстваў і маюць вялікі грамадскі рэзананс.

Да ведама, за 6 месяцаў гэтага года па прычыне парушэнняў вадзіцелямі правілаў абгону на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося 5 ДТЗ, у выніку якіх 1 чалавек загінуў, 5 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усяго выяўлена 1745 фактаў правапарушэнняў дадзенага характару, вадзіцелі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У мэтах прафілактыкі ДТЗ па вышэйпаказанай прычыне, а таксама спынення парушэнняў правілаў абгону, манеўравання, з 27 па 30 ліпеня 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечны абгон».

У ходзе прафілактычных мерапрыемстваў вартавымі дарог ажыццяўляецца негалосны (змешаны) кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР з выкарыстаннем транспартных сродкаў ДАІ ў стандартнай (грамадзянскай) афарбоўцы, а таксама тэхнічных сродкаў фота- і відэафіксацыі выяўленых парушэнняў. У першую чаргу, пад кантролем аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог, месцы канцэнтрацыі ДТЗ, у тым ліку па прычыне парушэнняў правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху.

ДАІ нагадвае! Адміністрацыйная адказнасць па ч.9 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь, за парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў абгону альбо выезд на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена правіламі дарожнага руху, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 10 б.в. з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення.

Кіроўцы! Абгон - небяспечны манеўр і перш чым яго здзяйсняць - неабходна пераканаецца ў яго бяспецы. Пры гэтым выбірайце бяспечную хуткасць руху і будзьце заўсёды вельмі ўважлівымі за рулём!

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 328 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»