Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.05.2021

З 7 па 12 мая на тэрыторыі Пухавіцкага раёна пройдзе прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца»

У мэтах актывізацыі работы па спыненні і папярэджанні фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі, аддзелам ДАІ Пухавіцкага РАУС з 7 па 12 мая 2021 года праводзіцца прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца!».

У рамках акцыі «Цвярозы кіроўца» супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы будуць ажыццяўляць нагляд за дарожным рухам ва ўзмоцненым рэжыме з мэтай спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення. Нясенне службы нарадамі міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы), масавага адпачынку, АЗС, асабліва ў вячэрні і начны час.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам ад 3 да 5 гадоў і штрафам да 200 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

У першым квартале 2021 года на тэрыторыі Пухавіцкага раёна нецвярозымі кіроўцамі здзейснена 2 дарожна-транспартных здарэння, у якіх загінуў 1 чалавек, а 2 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Супрацоўнікамі аддзела ДАІ ў першым квартале 2021 года выяўлена 38 кіроўцаў, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане і 105 вадзіцеляў, якія не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі.

Аддзел ДАІ Пухавіцкага раёна звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца, які знаходзіцца ў стане ап'янення альбо не мае вадзіцельскага пасведчання, паведаміце ў дзяжурную частку Пухавіцкага РАУС па тэлефоне 8-01713- 35534 альбо на тэлефонную лінію 102. Канфідэнцыяльнасць паведамлення гарантуецца.

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 361 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»