Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.04.2021

Аб правядзенні маніторынгу

З мэтай папярэджання правапарушэнняў, учыненых у стане ап'янення, аддзелам ДАІ, ААПП Пухавіцкага РАУС і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага райвыканкама праводзяцца маніторынгі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Так, 13.04.2021 г. быў ажыццёўлены выезд у ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас». Устаноўлена, што кіраўнікамі вытворчых структурных падраздзяленняў, майстрамі цэхаў вытворчасцей праводзіцца кантроль фізічнага стану работнікаў прадпрыемства (загад № 9 ад 04.01.2021 г.). На прадпрыемстве маецца часопіс, у які заносяцца ўсе запісы агляду вадзіцельскага і механізатарскага складу. Заключаны дагавор з УАЗ «Мар'інагорская ЦРБ» на аказанне паслуг па правядзенні штодзённых перадрэйсавых аглядаў вадзіцеляў аўтатранспарту. Маецца Алкатэст-203 №БЖ49, паверка да 05.09.2021 года. Кіраўніку ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» была даведзена інфармацыя аб затрыманні работніка прадпрыемства за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. На момант правядзення праверкі парушэнняў транспартнай дысцыпліны сярод работнікаў ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» не выяўлена.

15.04.2021 г. падчас ажыццяўлення маніторынгу ў ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс» устаноўлена, што аўтатранспарт прадпрыемства эксплуатуецца без допуску на ўдзел у дарожным руху. Інжынер прадпрыемства прыцягнуты старэйшым дзяржаўным аўтамабільным інспектарам аддзела ДАІ Пухавіцкага РАУС да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.21 КоАП Рэспублікі Беларусь.

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 339 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»