Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.12.2020

7 снежня скончыцца фарміраванне базы дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы ў III квартале 2020 года

Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Пухавіцкага раёна інфармуе аб тым, што 7 снежня бягучага года скончыцца фарміраванне базы дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы ў III квартале 2020 года.

Не працуючыя грамадзяне - уласнікі жылых памяшканняў, кватэранаймальнікі па дамове найму і сумесна з імі пражываючыя непрацуючыя грамадзяне ў I квартале 2021 года будуць аплачваць камунальныя паслугі гарачага водазабеспячэння па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне. Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Пухавіцкага раёна будзе праводзіць з грамадзянамі, унесенымі ў базу, індывідуальную працу з 7 снежня бягучага года да 25 студзеня 2021г.

Мэта яе - разабрацца ў жыццёвых абставінах кожнага ўключанага ў гэтыя спісы грамадзяніна і высветліць, ці ёсць прычыны, якія дазваляюць выключыць яго з ліку тых, хто будзе абавязаны цалкам кампенсаваць выдаткі на гарачае водазабеспячэнне.

На сайце Пухавіцкага райвыканкама ва ўкладцы «Дэкрэт № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» размешчаны Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва»  і іншыя нарматыўныя дакументы, якія тычацца занятасці насельніцтва, працы камісіі па садзейнічанні занятасці.

Доступ да базы дадзеных не занятых у эканоміцы грамадзян можна атрымаць з дапамогай лагіна і пароля, выдадзенага ў службе «адно акно» або звярнуцца да сакратара камісіі па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, 22а, тэл. +375 (1713) 45650, 51839.

Чытаць 500 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»