Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.06.2020

Тэрмін абарачэння чэкаў «Маёмасць» падоўжаны да канца 2020 года

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 134 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» падоўжаны па 31 снежня 2020 г.

На працягу названага тэрміну грамадзянам Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца магчымасць абмяняць належныя ім чэкі «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, у мэтах рэалізацыі права на бязвыплатнае атрыманне часткі дзяржаўнай маёмасці.

Раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», якія абслугоўваюць Мінскую вобласць, да абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі акцыянерных таварыстваў як рэгіянальнага, так і рэспубліканскага значэння, у ліку якіх прадпрыемствы прамысловага і будаўнічага комплексаў, транспарту і іншыя.

Для ажыццяўлення абмену чэкаў на акцыі неабходна звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю, з пашпартам і сертыфікатам чэкаў «Маёмасць» (пошук бліжэйшага аддзялення можна ажыццявіць на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by па адпаведным рэгіёне і паслузе «аперацыі з чэкамі «маёмасць»). Згублены сертыфікат можа быць адноўлены банкам (паслуга платная). Абмену на акцыі падлягаюць чэкі, налічаныя асабіста (без абмежавання), а таксама перааформленыя ад блізкіх сваякоў (у суме не больш за 250 чэкаў).

Абмен чэкаў «Маёмасць» на акцыі ў Пухавіцкім раёне ажыццяўляецца ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 626 ААТ «ААБ Беларусбанк», г.Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 27, тэлефон 8(01713)35397.

Інфармацыю аб абмене можна атрымаць у аддзяленнях банка і на яго афіцыйным сайце па адрасе https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/33357/28809/1776, а таксама ў Камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінскага аблвыканкама па тэлефонах (8017) 500-45-13, 220-50-85, e-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Звесткі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыстваў і велічыні выплачваемых дывідэндаў размешчаны на Адзіным партале фінансавага рынку www.portal.gov.by.

Больш падрабязная інфармацыя па пытаннях выкарыстання і абмену чэкаў «Маёмасць» размешчана на афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнай маёмасці Мінскага аблвыканкама па спасылцы http: //www.minoblim.by/ru/aktsii/item/19165-obmen-aktsij-na-imennye-privatizatsionnye-cheki-imushchestvo.

Чытаць 690 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»