Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.05.2020

Парадак стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

(Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага І манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»)

1. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, які плануе стварэнне і ўстаноўку творы манументальнай (не залежна ад крыніцы фінансавання) ці манументальна-дэкаратыўнай скульптуры (за кошт сродкаў рэспубліканскага і/або мясцовага бюджэтаў), накіроўвае ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства культуры) ліст-зварот з абгрунтаваннем неабходнасці яго стварэння (рэканструкцыі) і ўстаноўкі.

2. Міністэрства культуры, у сваю чаргу, у 15-дзённы тэрмін пасля атрыманняў лістоў-зваротаў рыхтуе заключэнне аб мэтазгоднасці стварэння (рэканструкцыі) і ўстаноўкі твора манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры з указаннем далейшых дзеянняў.

3. На падставе заключэння Міністэрства культуры мясцовы выканаўчы i распарадчы орган прымае рашэнне райгарвыканкама аб стварэнні (рэканструкцыі) і ўсталёўцы твора манументальнай скульптуры.

4. Наступным этапам з'яўляецца накiравання райгарвыканкамам ліста на адрас Мінскага аблвыканкама аб разглядзе стварэння (рэканструкцыі) і ўстаноўкі твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на пасяджэнні Мінскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (далей - абласная нарада) з дадаткам наступных дакументаў:

  • эскізны праект, узгоднены структурным падраздзяленнем райгарвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;
  • даведка-абгрунтаванне аб неабходнасці стварэння твора;
  • узгадненне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • рашэнне райгарвыканкамаў аб стварэнні (рэканструкцыі) і ўсталёўцы твора манументальнай скульптуры.

5. Мінскі аблвыканкам арганізуе пасяджэнне абласнога савета, на якім заказчык, прадстаўнік архітэктурнай службы райгарвыканкамаў, аўтар (аўтарскі калектыў) прадстаўляюць эскізны праект:

  • схему генплана ўчастка, сумешчаны са схемай планіровачнага рашэння твора мастацтва;
  • канцэптуальную аб'ёмную мадэль твора, якая дазваляе ацаніць яго аб'ёмна-прасторавае і горадабудаўнічае рашэнне;
  • перспектыву ці фотамантаж з некалькіх краявідных кропак;
  • іншыя дэманстрацыйныя матэрыялы, якія раскрываюць, на думку аўтара (аўтарскага калектыву), асноўныя ідэі прадстаўляемага праекта твора мастацтва;
  • тлумачальную запіску на лістах фармату А4.

6. Усе этапы стварэння твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (выкананне эскізнага праекта, выкананне рабочай мадэлі (працоўнага эскіза), выкананне мадэлі (кардона) у натуральны памер, выраб твора ў матэрыяле) разглядаюцца на пасяджэннях абласнога савета, якім зацвярджаюцца эскізныя праекты, выпрацоўваюцца практычныя рэкамендацыі, звязаныя з праектаваннем і стварэннем манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры, рыхтуецца экспертнае заключэнне.

Наступным дзеяннем з'яўляецца аўтарскае выкананне работ па праектаванню і стварэнню твораў мастацтва на падставе экспертных заключэнняў і практычных рэкамендацый абласнога савета.

7. Па завяршэнні работ заказчык стварае працоўную камісію, у склад якой уваходзяць заказчык, выканаўца, аўтары ці аўтарскі калектыў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і інш., i складае акт аб гатоўнасці твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва для дзяржаўнай прыёмкі.

8. Райгарвыканкам накіроўвае ліст на адрас Мінскага аблвыканкама аб ажыццяўленні дзяржаўнай прыёмкі твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва з дадаткам наступнай інфармацыі:

  • акт рабочай камісіі пра гатоўнасць твора мастацтва;
  • падставу для стварэння твора мастацтва;
  • кароткае апісанне твора мастацтва, якое прымаецца, у цэлым і асноўных элементаў;
  • акт прыёмкі будаўнічых і мантажных работ (пры неабходнасці);
  • звесткі пра аўтара або калектыў аўтараў;
  • звесткі аб выканаўцы (выканаўцах) работ;
  • звесткі аб выкананых работах у адпаведнасцi з зацверджанай каштарысам;
  • пералік выяўленых парушэнняў з указаннем тэрмінаў іх выпраўлення (лiквiдацыi);
  • ацэнку мастацкіх каштоўнасцяў твора мастацтва і якасці працы, заключэнне аб мэтазгоднасці перадачы твора мастацтва пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым парадку;
  • высновы і прапановы.

9. Дзяржаўнай камісіяй ажыццяўляецца дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якая афармляецца актам дзяржаўнай прыёмкі.

Увага!!! За парушэнне ўстаноўкі твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва без належнага ўзгаднення вінаватыя нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, а творы, якія ўстаноўлены самавольна або не прайшлі дзяржаўную прыёмку ва ўстаноўленым парадку, падлягаюць дэмантажу.

Чытаць 706 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»