Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.07.2019

Выбар кожнага

На тэрыторыі Навасельскага сельвыканкама Пухавіцкага раёна напярэдадні прайшло пасяджэнне Савета АПАП, у якім прыняў удзел выконваючы абавязкі начальніка Пухавіцкага РАНС Ігар Барадзько.

Работнік РАНС давёў да прысутных аператыўную абстаноўку ў раёне. Ён таксама нагадаў асноўныя правілы пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце, прывёў трагічныя факты пажараў.

Акрамя прадстаўніка РАНС у пасяджэнні ўзялі ўдзел старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда і прадстаўнікі іншых прафілактычных службаў.

На пасяджэнні былі падведзены вынікі працы савета АПАП за першае паўгоддзе 2019 года і праведзены аналіз учыненых злачынстваў і правапарушэнняў, у тым ліку сярод непаўналетніх. Таксама выступоўцамі былі разгледжаны пытанні адаптацыі грамадзян, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі: адаптацыя, працаўладкаванне, паводзіны. Дадаткова была праведзена індывідуальная прафілактычная праца з прысутнымі.

Як жыць і які вобраз жыцця весці - залежыць ад самога чалавека. На савеце АПАП заклікалі грамадзян выконваць усе заканадаўчыя нормы, каб не парушаць грамадскі парадак і жыць бяспечна.

Чытаць 984 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»