Работнік РАНС давёў да прысутных аператыўную абстаноўку ў раёне. Ён таксама нагадаў асноўныя правілы пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце, прывёў трагічныя факты пажараў.
Акрамя прадстаўніка РАНС у пасяджэнні ўзялі ўдзел старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда і прадстаўнікі іншых прафілактычных службаў.
На пасяджэнні былі падведзены вынікі працы савета АПАП за першае паўгоддзе 2019 года і праведзены аналіз учыненых злачынстваў і правапарушэнняў, у тым ліку сярод непаўналетніх. Таксама выступоўцамі былі разгледжаны пытанні адаптацыі грамадзян, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі: адаптацыя, працаўладкаванне, паводзіны. Дадаткова была праведзена індывідуальная прафілактычная праца з прысутнымі.
Як жыць і які вобраз жыцця весці - залежыць ад самога чалавека. На савеце АПАП заклікалі грамадзян выконваць усе заканадаўчыя нормы, каб не парушаць грамадскі парадак і жыць бяспечна.