Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

Прырода

Паверхня раёна плоскахвалістая, у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 160-200 м над узроўнем мора, максімальная - 150 м (зрэз ракі Свіслач). Найбуйнейшыя рэкі Свіслач (з прытокамі Волма, Цітоўка, Талька) і Пціч (з прытокам Шаць). Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,4 км/км.кв. Азёры Сяргеевіцкае і Мацярынскае. На рацэ Цітаўка створаны вадасховішчы Чырвонагвардзейскае і Мар'іна Горка. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя (31,8%), тарфяна-балотныя (23,8%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя; (8%), поймавыя (3,4%). Лясы (40% тэрыторыі) хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, яловыя, і інш.; асноўныя масівы на поўдні раёна, уздоўж рэк Свіслач, Талька, Пціч. Пад балотамі 4,4 працэнта плошчы; найбуйнейшыя Суціна, Арэхаўскі Мох. З паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, кабан, казуля, лісіца, куніца, заяц-бяляк, заяц-русак, цецярук, глушэц і інш. У межах раёна біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Копыш, Мацеевіцкае, Амельнянскі. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесены жывёлы: трохпальцы дзяцел, чубаты жаўрук, вялікі падворлік і інш.; 24 віды раслін: фіялка тапяная, першацвет высокі, валяр'яна двухдомная і інш.

Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны і суглінкі, сапрапель.

Клімат. Сярэдняя тэмпература студзеня -6,9˚C, вагаецца ад -16,3˚C (1987) да 0,3˚C (1989), ліпеня 17,7˚C, ад 14,2˚C (1979) да 22˚C (1936). Ападкаў выпадае 631 мм, ад 448 мм (1911) да 884 мм (1998). Працягласць вегетацыйнага перыяду 188 сутак.

Чытаць 1066 разоў Апошняя змена 01.12.21

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»