Раніцай у радзільным аддзяленні Мар’інагорскай цэнтральнай раённай бальніцы на свет з’явілася дзяўчынка Паліна. Для Дзмітрыя і Карыны Драздоўскіх з пасёлка Праўдзінскі гэта другая дачка.
Павіншаваць з такой радаснай падзеяй Карыну Сяргееўну прыйшлі намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама Наталля Літвінчук і старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Людміла Сарнова. З найлепшымі пажаданнямі яны перадалі маладой матулі падарунак ад абласнога падраздзялення гэтай арганізацыі.