Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.01.2020

Удзельнікі «Зорнага паходу» наведаюць Пухавіцкі раён

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка з 28 па 31 студзеня правядзе 55-ы інтэрнацыянальны «Зорны паход», прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БДПУ.

Старт паходу дасць урачысты мітынг 27 студзеня ў музейна-паркавым комплексе Перамога ля памятнага знака ў гонар грамадзян усіх нацыянальнасцяў, якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел Міністр адукацыі Ігар Карпенка, рэктар БДПУ Аляксандр Жук, настаяцель храма-помніка ў гонар Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны, першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк, прадстаўнікі пасольстваў Казахстана, Кітая, Расіі, Туркменістана і Узбекістана, кіраўнікі грамадскіх арганізацый.

Удзельнікамі «Зорнага паходу» стануць больш за 270 студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта. Яны наведаюць Барысаўскі, Вілейскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Салігорскі, Пінскі, Аршанскі, Смаргонскі, Асіповіцкі раёны. Плануюцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, мітынгі і ўскладаннi кветак да брацкай магілы воінаў і мірных жыхароў, загінуўшых у гады вайны, выступленні з канцэртнымі праграмамі ў школах рэгіёнаў. Пройдуць таксама прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, майстар-класы і спартыўныя спаборніцтвы.

Студэнты і выкладчыкі далучацца да рэспубліканскай акцыі «У славу агульнай перамогі!» падчас цырымоній забору зямлі з брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, загінуўшых у гады вайны на тэрыторыі наведваемых раёнаў. Капсулы з зямлёй яны перададуць для памяшчэння іх у крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

Разам са студэнтамі БДПУ, у тым ліку замежнымі з Туркменістана і Кітая, у паход адправяцца студэнты Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва (Казахстан), Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага універсітэта, Новасібірскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Расійскага дзяржаўнага прафесійна-педагагічнага ўніверсітэта, Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Нізамі.

Крыніца: БЕЛТА

Чытаць 981 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»