Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.01.2020

Падведзены вынікі конкурсу на лепшае афармленне горада і населеных пунктаў раёна

З кожным годам навагодняе ўбранне нашага горада становіцца ўсё сучасней і цікавей. Агеньчыкамі ўпрыгожваюць вокны кватэр жыхары, якія не забываюць і пра пад'езды (дзе-нідзе вы ўбачыце і ялінкі, і гірлянды, і іншыя навагоднія інсталяцыі). Не застаюцца ў баку прадпрыемствы і арганізацыі горада, гандлёвыя аб'екты, школы і дзіцячыя сады. Усе імкнуцца стварыць тую непаўторную атмасферу ўрачыстасці, якая і называецца святам.

Па выніках падвядзення вынікаў конкурсу эстэтычнага афармлення горада і населеных пунктаў раёна ў намінацыі «Святочнае афармленне гарадскога асяроддзя на тэрыторыі горада Мар'іна Горка» першае месца прысуджана УП «Жылцепласэрвіс» КХ, другое — ААТ «Пухавіцкі АЭЗ», трэцяе месца — ААТ «Пухавічынафтапрадукт».

У другой намінацыі «Святочнае афармленне аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі Пухавіцкага раёна» лепшым у гэты раз прызналі Праўдзінскі пассельвыканкам.  Другое месца за афармленне прысуджана ЗАТ «Аўгуст-Бел», трэцяе-ААТ «Завод горнага воску».

У трэцяй намінацыі «За актыўны ўдзел і творчы падыход» узнагароджаны ДУА «Рудзенская дапаможная школа-інтэрнат», Шацкі дом культуры і індывідуальны прадпрымальнік Аляксей Шалавіла.

Узнагароды пераможцам уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда.

Алена Іванова.

Чытаць 931 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»