У Дзяржынску праходзіць урачысты форум, на якім былі падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага года.
Лепшыя работнікі галіны атрымалі ўзнагароды.
Так, ганаровымі дыпломамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
Таццяна Пупко – брыгадзір вытворчай брыгады жывёлагадоўлі ААТ “Агра-Абярэг”,
Марына Воранава – аператар машыннага даення ААТ “Агра-Абярэг”;
Дзяніс Монцік – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Агра-Абярэг”;
Мікалай Вяроха – жывйлавод таварнай фермы “Сінча” сельскагаспадарчага ўчастка “Дабраўка” ААТ “Пухавіцкі райаграсервіс”;
Падзяку старшыні аблвыканкама атрымаў жывёлавод ААТ “Агра-Абярэг” Генадзь Казінец.
Граматай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу узнагароджаны галоўны ветэрынарны ўрач сельскагаспадарчага філіяла ААТ “Мінскі завод ігрыстых він” “Чырвоны май” Анатоль Бабошка.