Гэты фестываль — адна з самых самабытных фестывальных старонак Мінскай вобласці. Ён ахоплівае ўсю жанравую палітру народнай творчасці, папулярны і прафесійна цікавы як кіраўнікам творчых калектываў, так і артыстам-аматарам.
Асноўная ідэя фестывалю — раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.
У конкурснай праграме прымуць удзел аматарскія калектывы з усіх 22 раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна.