IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.09.2024

Сельгасарганізацыі пачалі сяўбу азімых зерневых

Яшчэ зусім нядаўна на полі гаспадарылі камбайны, а ўжо сёння працуюць трактары з плугамі і сеялкамі. Стартавала сяўба азімых зерневых. Гэта не менш важная кампанія,  у час якой закладваецца будучы ўраджай. І ён залежыць ад строгага выканання ўсяго тэхналагічнага ланцужка.

У ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс» сеяць азімыя збожжавыя сёлета пачалі ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны. На падрыхтоўцы глебы зараз працуюць Васіль Шпакоўскі і Анатоль Котаў. А на трактары з сеялкай шчыруе Андрэй Мохараў. У дзень трактарыст-машыніст сее да 30 гектараў.

План азімай сяўбы ў гаспадарцы, як і ў мінулым годзе, складае 1500 гектараў.  300 гектараў  зойме ячмень, 420 — пшаніца, 680 — трыцікале.

Пад азімыя ўносяць поўны комплекс мінеральных удабрэнняў: азот, фосфар, калій.

— Для сяўбы азімых цяпер самы спрыяльны час, — адзначае галоўны аграном ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс» Валерый Сасіноўскі. — Калі пасеяць раней за тэрмін, расліна перарасце і будзе хварэць, калі пазней — не паспее прайсці неабходнае гартаванне да наступлення зімы. Расліны павінны сысці ў зімоўку ў фазе кушчэння, таму першай пачалі сеяць азімую пшаніцу.

Насенне да сеялкі,  на якой працуе Андрэй Мохараў, падвозіць Ігар Прохараў. У такім тандэме хлопцы працавалі і на вясновай пасяўной. У дзень вадзіцель робіць 2-3 рэйсы.

Акрамя пасяўной у гаспадарцы зараз актыўна вядуцца іншыя работы: ідзе сяўба траў, пад сяўбу азімых і яравых уносяцца гліфасаты. Ужо ўнеслі іх на плошчы 650 гектараў. Акрамя таго, пачынаецца ўборка кукурузы, 1000 гектараў  з якой  пойдзе на сілас і 200 гектараў — на зерне.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

 

Источник: https://www.gorka.by/selgasarganizacyi-pachali-sya%D1%9Ebu-azimyx-zernevyx/

Чытаць 350 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»