IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.07.2024

Хлебаробы ААТ “Індустрыя-СГ» перасягнулі экватар жніва

Здаецца, толькі нядаўна стартавала жніво, а ўжо ў некаторых гаспадарках поўнасцю  ўбраны азімы ячмень і рапс, прыступілі да ўборкі іншых культур. Надвор’е дазваляе весці жніво актыўнымі тэмпамі. Для гэтага зроблена ўсё: добра падрыхтаваны камбайны, машыны, сушыльныя комплексы.

Адразу 9 камбайнаў шчыруюць на полі ААТ “Індустрыя-СГ” падчас жніва. У гаспадарцы адна з самых вялікіх плошчаў падлягала ўборцы ўраджаю – 3087 гектараў. Пяць адзінак тэхнікі адвозяць збожжа з поля: дзве аўтамашыны свае і тры — з філіяла “Аўтапарк №19” ААТ “Мінаблаўтатранс”.

Як расказаў дырэктар ААТ “Індустрыя-СГ” Віктар Коршунаў, ужо ўбрана 50 працэнтаў плошчаў. На сённяшні дзень застаецца ўбраць толькі пшаніцу.

З першых дзён у гаспадарцы задалі добры тэмп: за дзень убіраюць 150 гектараў — гэта 4-5 працэнтаў ад агульнай плошчы. Нагрузка на камбайн істотная — 300 гектараў. Але камбайнеры стараюцца, разумеючы, што на жніве дарагая кожная хвіліна.

IMG_1918.jpg

 

Усё збожжа даводзіцца дапрацоўваць на зернесушыльным комплексе, даводзячы да неабходнай вільготнасці. За суткі праз комплекс прапускаюць 150-200 тон зерня.

У гаспадарцы ўжо павіншавалі Андрэя Каралько — першага камбайнера, які намалаціў тысячу тон збожжа. На падыходзе і другія камбайнеры-тысячнікі. У сельгасарганізацыі з году ў год добрыя намалоты атрымліваюць многія. У мінулым годзе, напрыклад, было шэсць тысячнікаў. Улічваючы, што ў гаспадарцы ўбрана палова плошчаў, шмат у каго яшчэ ёсць добрая магчымасць набраць сваю тысячу тон.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

 IMG_1925.jpg

IMG_1933.jpg

Лепшыя на жніве

Удзельнікі раённага спаборніцтва, якія дасягнулі высокіх вынікаў  на жніве, па стане на раніцу 25 ліпеня:

Павел НАВІЧЫХІН (ААТ “Зазерка”), які на камбайне GS-12A1  намалаціў 1614 тон збожжа.

Валерый ШКЛЯНКО (ААТ “Энергія Агра”), які на камбайне GS-1218 намалаціў 1033 тоны збожжа.

Мікалай  і Ігар ТАРАСЕВІЧЫ (ААТ “Голацк”), якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 865 тон збожжа.

Сяргей ЛЯШЧЫНСКІ (ААТ “Індустрыя-СГ”),  які на камбайне GS-1218 намалаціў 824 тоны збожжа.

Мікалай ЛЯПЁШКА (ААТ “Агра-Абярэг”), які на камбайне GS-1218 намалаціў 812 тон збожжа.

Дзяніс МАНЮК (ААТ “Індустрыя-СГ”),  які на камбайне GS-1218 намалаціў 811 тон збожжа.

Аляксандр РАСОЛЬКА і Міхаіл КОМАР (ААТ “Голацк”), якія на камбайне “Лексіён-570” намалацілі 730 тон збожжа.

Дзмітрый КЛУНКО (ААТ “Зазерка”),  які на камбайне GS-12A1  намалаціў  708 тон збожжа.

Маладзёжныя экіпажы:

Сяргей ЗАРОЎНЫ (ААТ “Зазерка”), які на камбайне GS-3219  намалаціў 1717 тон збожжа.

Андрэй КАРАЛЬКО (ААТ “Індустрыя-СГ”), які на камбайне   GS-3219  намалаціў 1201 тону збожжа.

IMG_1921.jpg

Васіль СІЛІВОНЧЫК (ААТ “Агра-Абярэг”), які на камбайне GS-1218 намалаціў 743 тоны збожжа.

Уладзіслаў КАРАЛЬКО (ААТ “Індустрыя-СГ”), які на камбайне  “Лексіён-510” намалаціў 730 тон збожжа.

На адвозцы збожжа: 

Аляксандр ХОЛАД (ААТ “Зазерка”), які на аўтамашыне  МАЗ-6501 перавёз 2244 тоны збожжа.

Уладзімір ЗУБ (ААТ “Новы Бор”), які на аўтамашыне  МАЗ-651605 перавёз 1099 тон збожжа.

Сярод моладзі на адвозцы збожжа:

Віталь БУЛАК (ААТ “Агра-Абярэг”), які на аўтамашыне  МАЗ-650128 перавёз 1238 тон збожжа.

Андрэй ВОРАНАЎ  (ААТ “Агра-Абярэг”), які на аўтамашыне   МАЗ-551605 перавёз 645 тон збожжа.

IMG_1681.jpg

Источник:https://www.gorka.by/xlebaroby-aat-industryya-sg-perasyagnuli-ekvatar-zhniva/

 

Чытаць 321 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»