IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.07.2024

З днём нараджэння, Пухавіччнына! Нашаму раёну — 100 гадоў

Адміністрацыйная карта раёна: гісторыя перамен

Пухавіцкі раён адзначае  векавы юбілей: такая адміністрацыйная адзінка з’явілася на карце Беларусі  17 ліпеня 1924 года. Але не ў тых межах, што існуюць сёння. За 100-гадовую гісторыю рэгіён прырастаў новымі землямі і губляў іх, населеныя пункты і з’яўляліся, і знікалі з карты…  Разбірацца ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных зменах даволі цікава.

У прадстаўленай храналагічнай табліцы толькі асноўныя падзеі, якія значна мянялі адміністрацыйную карту раёна.

1-5.jpg

Храналогія адміністрацыйна-тэрытарыяльных змену Пухавіцкім раёне

17 ліпеня 1924 года   —  на тэрыторыі БССР прынята новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне — акругі з дзяленнем на раёны. Было створана 10 акруг, якія аб’ядноўвалі 100 раёнаў. Мінская акруга першапачаткова ўключала 11 раёнаў, у ліку якіх быў Пухавіцкі раён з цэнтрам у мястэчку Пухавічы і Шацкі раён з цэнтрам у мястэчку Шацк. Землі рудзенскай зоны ўвайшлі ў склад Смілавіцкага раёна.

20 жніўня 1924 года — раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Балачанскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, Пудзіцка-Слабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Суцінскі, Талькаўскі, Турынскі.

1925 год  —   раённы цэнтр з мястэчка Пухавічы пераведзены ў пасёлак Мар’іна Горка. Прычынай гэтага стаў вялікі пажар у Пухавічах, у выніку якога выгарэла амаль усё мястэчка.

1927 год, жнівень  —  ліквідаваны Шацкі раён. Гарэлецкі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі, Шацкі сельсаветы далучаны да Пухавіцкага раёна.

1931 год —  Пухавіцкаму раёну перададзены Задашчэнскі, Селецкі, Слабадскі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна; Абчацкі, Голацкі, Дукорскі, Замастоцкі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Рудзенскі сельсаветы і мястэчка Смілавічы скасаванага Смілавіцкага раёна. У гэтым жа годзе Абчацкі і Замастоцкі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска.

1935 год  —  скасаваны Талькаўскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Задашчэнскі, Селецкі, Слабадскі сельсаветы перададзены адноўленаму Грэскаму раёну; Азярычынскі (Азярышчанскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пу-дзіцкаслабодскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Узлянскі, Цітвянскі, Шацкі сельсаветы — адноўленаму Рудзенскаму раёну.

12 сакавіка 1935 года Рудзенскаму раёну перададзены таксама Карзуноўскі сельсавет, а Гарэлецкі і Пудзіцкаслабодскі сельсаветы вернуты ў склад Пухавіцкага раёна.

15 красавіка 1935 года да раёна далучаны Задашчэнскі і Слабадскі сельсаветы Грэскага раёна.

15 студзеня 1938 года —  у БССР акругі як адміністрацыйныя адзінкі былі скасаваны і ўведзена абласное дзяленне. Раён увайшоў у склад Мінскай вобласці.

1938 год  —  утвораны Рудзенскі раён з цэнтрам у гарадскім пасёлку Рудзенск.

1938 год   —  Мар’інай Горцы нададзены статус  гарадскога пасёлка.

1941-1944 гады  —  раён, акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі,  у адміністрацыйным плане належаў да зоны армейскага тылу групы армій “Цэнтр”.

1954 год  — Пудзіцкаслабоцкі сельсавет  Пухавіцкага раёна перайменаваны ў  Ананіцкі, ліквідаваны Задашчэнскі сельсавет.

1954, ліпень  —  у Рудзенскім раёне ліквідаваны Дудзіцкі, Корзунаўскі і Азярычынскі сельсаветы.

22 ліпеня 1955 года —   гарадскі пасёлак Мар’іна Горка набыў статус горада.

1956 год — да Пухавіцкага раёна далучаны Селецкі сельсавет Грэскага раёна.

1957 год, красавік  — Узлянскі сельсавет перайменаваны ў Навапольскі.

1960 год  —  Рудзенскі раён ліквідаваны. Навапольскі і Шацкі  сельсаветы перададзены Уздзенскаму сельсавету, гарадскі пасёлак Ру-дзенск, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі сельсаветы перададзены Пухавіцкаму раёну.

1960 год  — да Пухавіцкага раёна далучаны Шацкі сельсавет Уздзенскага раёна.

1962 год —  ліквідаваны Варашылаўскі сельсавет (цэнтр у вёсцы Омельна).

1962 год   —  да раёна далучаны Любяцкі (у 1966 годзе перададзены адноўленаму Уздзенскаму раёну) і Навапольскі сельсаветы ліквідаванага Уздзенскага раёна.

1964 год   — Слабадскі сельсавет перайменаваны ў Вецярэвіцкі.

1964 год  —  ліквідаваны Селецкі сельсавет. А ў 1968 годзе зноў  утвораны.  29 чэрвеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вецярэвіцкага сельсавета.

1966 год  — заснаваны пасёлак Праўдзінскі.

1972 год  — Сінчанскі сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі.

1973 год  — Балоцкі сельсавет перайменаваны ў Краснаакцябрскі.

1974 год  —  пасёлак Свіслач атрымаў сваю сучасную назву.

1977 год — Цітвянскі сельсавет перайменаваны ва Узлянскі, пасёлак Праўдзінскі ператвораны ў рабочы пасёлак.

1978 год — утвораны Праўдзінскі пасялковы Савет.

1984 год  —  Амяльнянскі сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі.

1985 год  —  заснаваны пасёлак Дружны.

2006 год  —  ліквідаваны Гарэлецкі, Краснаакцябрскі, Селецкі, Сяргеевіцкі сельсаветы.

2009 год  —  ліквідаваны Талькаўскі сельсавет.

2021 год  — адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага сельсавета Пухавіцкага раёна перанесены з гарадскога пасёлка Свіслач у пасёлак Дружны.

marina-gorka-01.jpg

Пухавіцкі раён знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінскай вобласці і мяжуе з Мінскім, Слуцкім, Старадарожскім, Уздзенскім, Чэрвеньскім раёнамі Мінскай вобласці і Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.

Плошча раёна складае 2,44 тысячы квадратных кіламетраў, з іх:

сельгасзямель —105 150 гектараў, у тым ліку раллі — 75 521 гектар, лясы займаюць  107 368 гектараў.

Насельніцтва — 67 805 чалавек (з іх гарадскога — 28 727 чалавек, сельскага —  39 078 чалавек).

6cdcfad46e21852800c133992c5c67ec.jpg

На тэрыторыі раёна размешчана 311 населеных пунктаў, у тым ліку горад Мар’іна Горка, гарадскія пасёлкі Рудзенск, Свіслач, Праўдзінскі. Тэрыторыя раёна ўключае ў сябе 13 сельскіх саветаў і 1 пасялковы савет (Праўдзінскі). Сярод сельскіх населеных пунктаў найбольш буйнымі з’яўляюцца пасёлак Дружны, аграгарадкі Пухавічы, Блонь, Дукора, Шацк, вёска Талька.

20170527-IMG_2989.jpg

Источник:https://www.gorka.by/z-dnyom-naradzhennya-puxavichchnyna-nashamu-rayonu-100-gado%D1%9E/

Чытаць 275 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»