IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.07.2022

Жніво на старце

Першае зерне новага ўраджаю трапіла ў бункер камбайна

Гэта адбылося ў мінулы аўторак на полі азімага ячменю КСУП “Індустрыя-СХ”, якое жоўтым морам раскінулася на плошчы 127 гектараў.

— Колас ужо спелы, — адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Васіль Бойка. — У такое сонечнае надвор’е вільготнасць блізка падышла да нормы для абмалоту. Таму мы вырашылі паступова пачынаць, каб не страціць каштоўны час жніва. Накіравалі камбайн, каб абкасіць ускрайкі поля і пачаць абмалот. Зрабіць гэта даручана экіпажу камбайна GS-12.18 у складзе старшага камбайнера Дзяніса Манюка і Аляксея Бамбізава. На адвозку зерня ад камбайна накіраваны вопытны Васіль Драздоў на аўтамашыне МАЗ.

З гэтага поля ў гаспадарцы разлічваюць атрымаць добры ўраджай у 40 і больш цэнтнераў з гектара.

У лічаныя дні КСУП “Індустрыя-СХ” прыступіць і да абмалоту азімага рапса, агульная плошча палеткаў якога ў гаспадарцы складае 694 гектары. Для аператыўнай і якаснай уборкі гэтай алейнай культуры падрыхтавана 4 камбайны са спецыяльнымі сталамі. Усяго на жніве ў гаспадарцы будзе задзейнічана 9 зернеўборачных камбайнаў.

Трэбы убраць ураджай зерневых і зернебабовых культур з агульнай плошчы 2718 гектараў.

Камбайнераў і іншых удзельнікаў жніва чакае вельмі напружаная і вельмі адказная работа: як мага хутчэй убраць ураджай і не дапусціць ніякіх яго страт. На гэтай задачы акцэнтавалі ўвагу начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама Аляксандр Маеўскі і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч, якія прыехалі ў гаспадарку, каб павіншаваць хлебаробаў з пачаткам жніва. З пажаданнямі поспеху камбайнеры атрамалі падарункі, падрыхтаваныя райкомам прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі.

Фото Андрея МАЗАНІКА.

Чытаць 7469 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»