Юрый Крывашэй, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, кіраўнік народнага сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры, — самы малады член дэлегацыі раёна на Усебеларускім народным сходзе. У такім форуме Юрый прыняў удзел упершыню і быў уражаны маштабнасцю падзеі, цікавымі зносінамі, зладжанасцю ў рабоце форума.
— Я дзякую ўсім за сумесную плённую работу на Усебеларускім народным сходзе! Вельмі спадзяюся, што яна будзе спрыяць развіццю, захаванню незалежнасці, росквіту Рэспублікі Беларусь. У сваю чаргу, я буду рабіць усё магчымае для ўмацавання нацыянальнай культуры і для таго, каб наш раён быў у першых радах у сферы культуры на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.
Алена ШАНТЫКА.