IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.08.2020

Іх прадукцыю ведае ўся Беларусь. ААТ «Машхарчпрад» — 40 гадоў

Начальнік цэха харчовых вытворчасцяў Ала Рыжова (у цэнтры), майстры Таццяна Жук, Надзея Стаяноўская, Ганна Міранкова, інжынер-тэхнолаг Ганна Кручкова.

Вось ужо на працягу многіх гадоў адно з вядучых прадпрыемстваў раёна - ААТ «МАШХАРЧПРАД» - выпускае прадукцыю, любімую ўсімі беларусамі. Сёння завод адзначае 40-гадовы юбілей. Дзякуючы работнікам і кіраўніцтву ААТ «МАШХАРЧПРАД» гандлёвая марка «Мiра» вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Як мяняўся завод, якія асноўныя дасягненні прадпрыемства і што новага рыхтуюць сёння на лінейках вытворчасці - чытайце ў матэрыяле.

Раней у Беларусі прадпрыемства па вытворчасці сухога бульбянога пюрэ было ў кожнай вобласці.  Сёння мы адзіныя ў краіне.

Сёння ААТ «МАШХАРЧПРАД» можна смела назваць фінансава стабільным прадпрыемствам, якое штогод вырабляе прадукцыю для Беларусі і экспартуе тавар за мяжу. Дырэктар Міхаіл Котаў распавёў аб яго станаўленні і важных дасягненнях завода.

- За 40 гадоў працы прадпрыемства прайшло шлях ад групы эксперыментальных заводаў да ААТ «Машхарчпрад», - кажа кіраўнік. - У 1993 годзе адбылося зліццё Мар'інагорскага эксперыментальнага механічнага завода і Мар'інагорскага эксперыментальнага завода бульбапрадуктаў. Праз 6 гадоў завод атрымаў статус адкрытага акцыянернага таварыства. У 2007 годзе прадукцыя нашага прадпрыемства пачала выпускацца пад гандлёвай маркай «Мiра». А ў 2010 годзе мы сталі заснавальнікамі СУП «Дукора-Агра».

04 08 20 2

Наша прадпрыемства шматпрофільнае. Менавіта гэта дазваляе адчуваць сябе ўпэўнена ў любы час. Механазборачны цэх вырабляе лініі па перапрацоўцы бульбы і вытворчасці жытняга соладу, сушыльныя комплексы, ёмістнае абсталяванне, абсталяванне для лакафарбавай і спіртавой галіны. Работнікі цэха робяць любое нестандартнае абсталяванне па чарцяжах заказчыка.

Ужо больш за 10 гадоў спецыялісты канструктарскага аддзела займаюцца распрацоўкай усяго абсталявання і ствараюць яго самастойна. Сёлета ўстаноўку для вытворчасці чыпсаў адправілі ў Казахстан.

Стварэннем сухога бульбянога пюрэ, кукурузных палачак, а таксама снэкавай і чыпсавай прадукцыі займаецца цэх харчовых вытворчасцяў. Раней у Беларусі прадпрыемства па перапрацоўцы бульбы ў сухое бульбяное пюрэ было ў кожнай вобласці. Сёння мы адзіныя ў гэтай галіне ў краіне. Акрамя гэтага, на заводзе ёсць цэх соладу, які вырабляе сыравіну для хлебапячэння, квашанага сусла і хлебных квасаў. У гэтым годзе мы плануем скончыць пашырэнне гэтага цэха. Яго прадукцыйнасць будзе павялічана ў два разы.

Па словах дырэктара прадпрыемства, важна роля ўсіх, хто забяспечвае бесперабойную працу.  Гэта і аўтатранспартны ўчастак, тэхніку для якога штогод абнаўляюць, служба галоўнага энергетыка, галоўнага механіка, кацельня. Завод цалкам забяспечвае сябе вадой і тэхналагічнай парай.

Дарэчы, з кожным годам вытворчасць ААТ «МАШХАРЧПРАД» толькі набірае абароты. За 40 гадоў перапрацоўка бульбы павялічылася ў трыццаць разоў. На сённяшні дзень колькасць перапрацоўваемай бульбы дасягае 30 тысяч тон у год. Таксама, больш чым у тры разы, ўзраслі паказчыкі продажу снэкавай прадукцыі.

«Прадпрыемства пастаянна асвойвае новыя рынкі збыту. У гэтым годзе мы пачалі экспарт прадукцыі ў Германiю»

04 08 20 3

Эканаміст па збыце Юлія Пахомава, спецыяліст па ЗЭД Святлана Клімовіч, намеснік начальніка аддзела па камерцыйнай рабоце Юлія Аленіна, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Таццяна Стамброўская, эканаміст па збыце Вераніка Рагалевіч, начальнік гандлёвага аддзела Аляксандр Котаў, спецыяліст па маркетынгу Ганна Бусел.

Галоўная задача кампаніі - не толькі вырабіць прадукт, але і паспяхова яго рэалізаваць. Сёння створаны філіялы прадпрыемства па продажах прадукцыі ва ўсіх абласцях рэспублікі і ў сталіцы Беларусі. У жорсткай канкурэнцыі даводзіцца працаваць з прыватнымі кампаніямі. Важным аспектам вытворчасці прадукцыі на ААТ «МАШХАРЧПРАД» з'яўляецца выкарыстанне натуральных дабавак. Менавіта гэта дапамагае прадпрыемству заставацца канкурэнтаздольным у няпростых рынкавых умовах.

Калектыў пастаянна асвойвае новыя рынкі збыту і актыўна пастаўляе прадукцыю ў розныя краіны.

— У гэтым годзе мы пачалі экспартаваць сухое бульбяное пюрэ ў Германію, — адзначае намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Таццяна Стамброўская. - Пюрэ і снековая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам у жыхароў Туркменістана. Наша прадпрыемства працягвае супрацоўніцтва з Чэхіяй, Польшчай, Румыніяй, Азербайджанам, Украінай і іншымі краінамі. Таксама мы вырабляем кашэрную прадукцыю і адпраўляем яе ў Ізраіль.

Адкрытае акцыянернае таварыства супрацоўнічае з усімі хлебпрамамі Беларусі, пастаўляючы туды бульбяное пюрэ, солад і кашэрную сыравіну.

Прадукцыя ААТ «МАШХАРЧПРАД» рэгулярна з'яўляецца на раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Прадпрыемства часта выступае ў якасці партнёра ў многіх конкурсах і спаборніцтвах.

Важнай падзеяй для завода стала вытворчасць ліцэнзаванай прадукцыі для II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.

Мінулы год стаў знакавым для прадпрыемства. Кампанія заняла прызавыя месцы ў шасці намінацыях на рэспубліканскім конкурсе «Дзень якасці» ў намінацыі «Бульбапрадукты і крахмалы».

Дапамога і падтрымка для СУП «Дукора-Агра»

З 2010 года ААТ «МАШХАРЧПРАД» выступае заснавальнікам СУП «Дукора-Агра». Прайшлі тыя часы, калі даводзілася закупляць бульбу па ўсёй краіне і за яе межамі. На плошчах «Дукора-Агра» прадпрыемства вырошчвае сыравіну для забеспячэння ўласнай вытворчасці.

- Сёння бульба вырошчваецца на плошчы 600 гектараў — распавядае першы намеснік дырэктара Дзмітрый Лімораў. - Ураджай, які складае 25 тысяч тон штогод, мы выкарыстоўваем для сваіх патрэб, а таксама рэалізуем на ўнутраны рынак і на экспарт: ва Украіну, Малдову, Сербію, Азербайджан.

Падчас уборкі збожжавых культур і вырошчвання бульбы на палях СУП «Дукора-Агра» актыўна працуюць экіпажы механізатараў і вадзіцеляў прадпрыемства.

Работнікі аўтатранспартнага ўчастка.

- ААТ «МАШХАРЧПРАД» заўсёды аказвае экстранную фінансавую дапамогу, дапамагае нам вырашыць кадравыя і юрыдычныя пытанні — дзеліцца кіраўнік СУП «Дукора-Агра» Аляксандр Славікоўскі. - Наша кіраўніцтва і работнікі заўсёды знаходзяць паразуменне і падтрымку.  Тэхніка, набытая ААТ «МАШХАРЧПРАД», цэлы год працуе на палях і фермах СУП «Дукора-Агра».

Толькі сёлета праз ААТ «Прамагралізінг» прадпрыемства набыло сельскагаспадарчай тэхнікі на суму 600 тысяч рублёў.

Калектыў механазборачнага цэха.

«Кожны работнік - гэта важны вінцік у агульным механізме»

Сёння на заводзе працуе больш за 220 чалавек, 15 чалавек знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці. Тут працуюць спецыялісты, чыё жыццё і працоўны шлях цесна звязаны з заводам. Працягваюць працаваць людзі, якія ўжо дасягнулі пенсійнага ўзросту. Гэта намеснік галоўнага інжынера Аляксандр Кунцэвіч, начальнік цэха харчовых вытворчасцяў Ала Рыжова і іншыя спецыялісты.  40 гадоў адпрацаваў на прадпрыемстве і працягвае працаваць Аляксандр Должыкаў. Больш за 35 гадоў жыцця прысвяцілі прадпрыемству Сяргей Гарацаў, Уладзімір Герт, Людміла Крывенка, Васіль Лапцэвіч, Сяргей Рак, Аляксандр Стрэльскі, Уладзімір Цурыкаў, Аляксандр Цімончык, Ганна Русецкая. Вопыт старэйшых калег пераймаюць маладыя спецыялісты, якія штогод папаўняюць шэрагі супрацоўнікаў. У 2020 годзе больш за 10 выпускнікоў вну і ссну пачалі тут сваю працоўную дзейнасць.

Ветэраны прадпрыемства фрэзероўшчык Аляксандр Доўжыкаў і токар Анатоль Васкабовіч.

За 40 гадоў працы заводам кіравала толькі два чалавекі. Першыя 20 гадоў ААТ «МАШХАРЧПРАД» узначальваў Яўген Руды. Далей эстафету прыняў Міхаіл Котаў, і ўжо 20-ы год кіруе калектывам.

Усе работнікі і ветэраны прадпрыемства знаходзяць усебаковую падтрымку ў вырашэнні сацыяльных праблем.

- Кожны работнік нашага завода - гэта індывідуальнасць, часціца адзінага комплексу, — падкрэсліў дырэктар Міхаіл Котаў. - Стабільнасць і сталасць кадраў - асноўны заклад поспеху прадпрыемства.

Паважаныя калегі! Паважаныя ветэраны! Прыміце шчырыя віншаванні ў сувязі з 40-годдзем нашага прадпрыемства.  Жадаем, каб у вашым жыццi была стабільнасць і ўпэўненасць.  Хай кожны дзень дорыць новыя перспектывы і магчымасці. Дабрабыту Вашым сем'ям, моцнага здароўя! Міру і дабра!

З павагай, дырэкцыя, прафсаюзны камітэт ААТ «МАШХАРЧПРАД».

Чытаць 1612 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»