IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.04.2020

У адной з лепшых сельгасарганізацый раёна прайшла акцыя «Наш жывёлавод»

Калектыў МТФ «Голацк».

Бягучы год ААТ “Голацк” пачало на лідарскіх пазіцыях у галіне жывёлагадоўлі. За два месяцы  валавы надой малака склаў 1531 тону (114,6 працэнта да гэтага ж перыяду 2019 года). Надой малака на карову склаў 928 кілаграмаў. Нездарма падчас рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”  акцэнт у гаспадарцы зрабілі на працу  аператараў  машыннага  даення.

На самай вялікай ферме сельгаспрадпрыемства    ўтрымліваецца 730 кароў.  З  пачатку года валавы надой малака тут склаў амаль 665 тон  (108,4 працэнта да 2019  года). Надой малака на адну карову — 878 кілаграмаў. Такіх  высокіх  вынікаў  дабіліся Таццяна Зварыкіна, Галіна  Рабянок  і  Людміла  Грышчанка.

У рамках акцыі віншаванні таксама атрымалі тэхнік-асемянатар Дзіяна Яскевіч і лабарант Ірына Верацельнік.

На МТФ “600 галоў” усталяваны сепаратар, таму сюды прывозяць малако з усіх фермаў гаспадаркі. Ірына Васільеўна праводзіць яго аналіз: вызначае тлустасць, тэмпературу, шчыльнасць, наяўнасць саматычных клетак і іншыя паказчыкі.

З пачатку года гатункам “экстра” ў гаспадарцы  рэалізавана 875 тон малака (621 тона  за  два  месяцы 2019 года) і  550 тон вышэйшым гатункам (657 тон у 2019 годзе). Таварнасць малака складае 95 працэнтаў.

03 04 20 02

Калектыў МТФ «600 галоў».

На МТФ “Хазянінкі” добра працуюць аператары машыннага даення Алена Лысенка і Таццяна Дударэвіч. Тут утрымліваюцца 320 кароў.  З пачатку года валавы надой на ферме склаў амаль 349 тон (160 працэнтаў да 2019 года).

Алена Лысенка і Таццяна Дударэвіч.

У прафілакторыі на ферме апошнія тры гады самых маленькіх цялят даглядае Любоў Ляшковіч.

Любоў Ляшковіч.

Прыкладна ў  двухмесячным узросце яна перадае цялят у групы, дзе жывёлу даглядаюць Міхаіл і Валянціна  Хазяніны,   Вольга  Ліцяга,  Алена  Мазоўка. Гэтыя жывёлаводы ў рамках акцыі атрымалі падарункі ад старшыні райкама прафсаюза  работнікаў  АПК  Анастасіі  Арахоўскай.

Вольга  Ліцяга, Валянціна і Міхаіл Хазяніны,

На МТФ “Голацк” — ферме з прывязным утрыманнем кароў — працуюць адзінаццаць аператараў  машыннага  даення.  У ліку лідараў па надоях  Галіна Хадыка (валавы надой за два месяцы склаў  56,3 тоны малака), Алена Азарэвіч (49,1 тоны малака), Таццяна Садоўская (48,1 тоны). У цэлым на  ферме за два месяцы гэтага года надоена амаль 518 тон малака (на 12 тон больш, чым у 2019 годзе).

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

 

Чытаць 1207 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»