Усе населеныя пункты Міншчыны гатовы сустракаць Новы год: на цэнтральных плошчах устаноўлены ёлкі, гірлянды пераліваюцца рознакаляровымі агеньчыкамі, разнастайныя святочныя кампазіцыі ўпрыгожваюць вуліцы, скверы, вокны кватэр і ўстаноў. Засталося толькі выбраць сталіцу Новага года — 2020. Зрабіць гэта могуць чытачы,МЛЫН.BY,прагаласаваўшы за найлепшую навагоднюю ёлку. Яна прадстаўлена ў двух варыянтах — дзённая і вячэрняя.
Вынікі 30 снежня, пасля 14:00. Да гэтага часу можна смела ставіць лайкі!
З надыходзячым!!!