IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.07.2018

Адказны ўчастак жніва

Жніво, якое завяршае гадавы цыкл работы хлебаробаў, ставіць перад імі дзве галоўныя задачы: без страт убраць ураджай і без страт захаваць яго. Але ўжо зараз бачна, што выкананне гэтых задач можа быць звязана з дадатковымі цяжкасцямі.

Камбайнеры выкарыстоўваюць лічаныя гадзіны, калі не ідзе дождж, каб на выбарачных участках весці абмалот зерневых культур. На зернетакі паступаюць першыя тоны зерня новога ўраджаю. Вялікі працэнт вільготнасці зерня надае і вялікую нагрузку рабоце сушыльных комплексаў, ад якіх залежыць якасць дапрацоўкі зерня да патрэбных для яго захоўвання нарматываў.

На надзейную работу двух сваіх сушыльных комплексаў разлічваюць хлебаробы сельгасфіліяла “Дрычын”. Зернесушыльны комплекс ЗСК-30 быў уведзены ў строй у 2014 годзе, а таму лічыцца яшчэ новым. Аднак напярэдадні ўборкі ў гаспадарцы правялі яго поўнае тэхнічнае абслугоўванне. Сваю гатоўнасць да работы зернесушыльны комплекс прадэманстраваў у час дапрацоўкі 545 тон насення рапсу, якое рыхтавалі да здачы на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

— Я працаваў днём, а мой напарнік Дзмітрый Чаўнакоў — па начах, — расказвае аператар ЗСК-30 Віталь Строкач (на здымку). — Калі пачнецца масавая ўборка збожжавых культур,  зерне будзе паступаць на дапрацоўку бесперапынным патокам, працаваць будзем кругласутачна. Вопыт такой работы ў мяне ёсць: працую на гэтым зернесушыльным ком-плексе з таго часу, як яго ўвялі ў строй. Добра спраўляецца з абавязкамі аператара ЗСК і Дзмітрый.

— Дапрацоўка насення рапсу — гэта, па-сутнасці, абкатка зернесушыльнага абсталявання напярэдадні жніва, — адзначае выконваючы абавязкі дырэктара сельгасфіліяла “Дрычын” Дзмітрый Сыцік. — Наш ЗСК-30 працаваў з максімальнай нагрузкай, і не было дапушчана збояў, што дае падставы разлічваць на яго надзейную работу ў час жніва.

Падрыхтаваны да работы і  ЗСК-10.  Для гэтага спатрэбілася замяніць электрычныя рухавікі і кабелі, падрамантаваць металічны корпус,  вузлы і агрэгаты.

Гатовы забяспечваць бесперапынную работу зернесушыльных комплексаў пагрузчыкі і аўтамашыны, якія павінны рабіць загрузку і выгрузку.

Першае зерне новага ўраджаю ўжо стала паступаць на збожжаток гаспадаркі. Яно прапускаецца праз машыну першаснай ачысткі ОВС-25 і паступае  ў бункер зернесушыльнага комплексу.

 

Андрэй ГЕОРГІЕЎ.

Чытаць 3091 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»