IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.05.2018

Па выніках вясенне-палявых работ перадавікі атрымалі ўзнагароды

 

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец віншуе Аляксандра Данілава.

Заслужаныя ўзнагароды па выніках  вясенне-палявых работ штогод знаходзяць сваіх уладальнікаў. Па добрай традыцыі перадавікі атрымалі граматы і грашовыя прэміі ад раённага  камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец сустракалася з механізатарамі прама на палях. Для большасці з іх прыезд прафсаюзнага лідара і ўзнагароды былі нечакансцю.

— Я заўсёды стараюся добра рабіць сваю працу. За вынікамі не сачыў, таму асабліва прыемна быць у ліку  лепшых,  — гаворыць Ігар Мацюшэнка з ААТ “Шацк”, які займаўся ўнясеннем  мінеральных удабрэнняў.

У Шацк Ігар Мікалаевіч пераехаў з Мінску. У гаспадарцы працуе тры гады, задзейнічаны  на многіх відах работ. Галоўны аграном сельгасарганізацыі Леанід Алізар ахарактарызаваў Ігара Мацюшэнку з самага лепшага боку.

Для Аляксандра Данілава з ААТ “Вецярэвічы” ўзнагарода ад  райкама прафсаюза стала  першай  у кар’еры. Ён таксама займаўся ўнясеннем мінеральных удабрэнняў. Цяпер займаецца хімпраполкай азімых і яравых культур.

10 05 2018 11

Механізатар ААТ “Вецярэвічы” Аляксандр Бахур.

Аляксандр Бахур з гэтай жа гаспадаркі вызначыўся на сяўбе. Цяпер на яго рахунку 869 засеяных гектараў. Аляксандр Васільевіч працуе ў звяне з Дзмітрыем Заранчуком, які падвозіць яму насенне.

У ААТ “Племянны завод “Індустрыя” аднымі з лепшых з’яўляюцца  сейбіт Ігар Лінскі і Віктар Савасцюк, які займаўся падрыхтоўкай глебы.

Узнагароды атрымалі таксама вадзіцель Віктар Нехвядовіч і механізатар Сяргей Дароўскі з ААТ “Зазерка”, Сяргей   Карэлы  і  Віктар Пякарскі з  ЭБ  “Зазер’е”,   Георгій Фурс з ААТ “Аграсімвал”.

— Раней мы віншавалі толькі лепшых механізатараў па выніках раённага спаборніцтва.  Звычайна гэта адны і тыя ж людзі, аднак падзякі заслугоўваюць усе.  Сёлета мы вырашылі ўшанаваць лепшых работнікаў у кожнай гаспадарцы, — гаворыць старшыня  райкама  прафсаюза работнікаў  АПК  Людміла Ленкавец. — Сустрэчы ў калектывах паказалі, што праца многіх людей  незаслужана  застаецца  незаўважанай. Сярод іх вадзіцелі, работнікі сталовых. Мы са свайго боку зробім усё магчымае, каб змяніць сітуацыю.

Работнікі іншых гаспадарак таксама адзначаны райкамам прафсаюза работнікаў АПК. Падрабязней пра іх мы раскажам у наступным нумары газеты.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Чытаць 3101 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»