Больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак прынялі ўдзел у навагоднім мерапрыемстве. Чароўная атмасфера панавала на свяце. Дзеці весяліліся ад душы: спявалі, скакалі, вадзілі карагоды, гулялі з казачнымі персанажамі Дзедам Марозам, Снягуркай, катом, эльфам і іншымі. Старшыня Пухавіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч павіншавала прысутных з надыходзячым Новым годам і Калядамі.- Прафсаюзы раёна не толькі дораць дзецям свята на Новы год, але і на працягу ўсяго года арганізоўваюць мерапрыемствы для дзяцей. Бо наша галоўная задача, каб дзеці былі здаровыя, шчаслівыя, актыўныя, любiмыя, падкрэсліла Людміла Фёдараўна. Па заканчэнні свята лідары галіновых прафсаюзаў усім дзецям уручылі салодкія падарункі.