Варта адзначыць, што ў цяперашні час узрастае колькасць падлеткаў, якія становяцца ахвярамі злачынстваў супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх. На жаль, але гэта факт, злачынцамі з'яўляюцца не толькі староннія грамадзяне для дзяцей, але і члены сям'і непаўналетніх, блізкія сваякі, суседзі, сябры бацькоў.
Па-ранейшаму асноўнай крыніцай інфармацыі аб здзяйсненні сэксуальнага гвалту ў дачыненні да дзяцей застаюцца заявы ад бацькоў. Аднак выяўленне асоб, якія ўчынілі злачынствы ў дачыненні да падлеткаў, eскладняецца нежаданнем дарослых і саміх дзяцей выдаваць звесткі аб тым, што здарылася, што дазваляе злачынцу заставацца некаторы час неаблечаным, і працягваць свае злачынныя дзеянні ў дачыненні да іншых дзяцей.
Калі вам вядома, што ад злачынных замахаў пакутуе дзіця, просьба звяртацца ў Пухавіцкі РАУС або па тэлефоне 102.
Калі вам неабходная дапамога, кансультацыя, вы заўсёды можаце звярнуцца ў цэнтр дружалюбны падлеткам, размешчаны па адрасе: М.Горка, вул. Калініна, 50.
Начальнік ІСН Пухавіцкага РАУС Н.Ю. Вайніцкая