Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2023 г. № 149 зацверджаны новыя рэдакцыі генеральных планаў гарадоў-спадарожнікаў г. Мінска – Смалявічы, Фаніпаль і Рудзенск.
Актуалізаваным генеральным планам вызначана стратэгія тэрытарыяльнага развіцця горада-спадарожніка г. Мінска - Рудзенск да 2035 года з улікам патрабаванняў кіраўніка дзяржавы па іх апераджальным развіцці і сучасных тэндэнцый горадабудаўнічага пераўтварэння.
У ім закладзены падыходы па рацыянальным выкарыстанні і ўладкаванні тэрыторый з улікам рэсурсных магчымасцяў гарадоў-спадарожнікаў, плануемых параметраў іх сацыяльна-эканамічнага развіцця ва ўвязцы з Мінскам, існуючых і меркаваных у будучыні экалагічных абмежаванняў.
Прадугледжаныя генеральным планам мерапрыемства арыентаваны на прырост колькасці насельніцтва і арганізацыю на тэрыторыі камфортнага асяроддзя жыццядзейнасці людзей.
Горад-спадарожнік Рудзенск задуманы як горадабудаўнічая сістэма некалькіх населеных пунктаў: Рудзенска, пасёлка Дружны, прамысловай пляцоўкі ЦЭЦ-5, размешчанай побач, і часткі прылеглых вёсак.
У пас. Дружны ў 2024 годзе плануецца завяршыць будаўніцтва дамоў для работнікаў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК), якая ўзводзіць па суседстве высокатэхналагічную аграпрамысловую вытворчасць.
Побач намячаецца асвоіць квартал, прызначаны для мінчан. Згодна з планамі, насельніцтва Рудзенска да 2035 года можа скласці 41 тысячу чалавек, уключаючы 25,5 тысячы былых жыхароў сталіцы.
На базе існуючай Мінскай ЦЭЦ55 і будуемага кластара заводаў БНБК плануецца развіваць вытворчую зону. З часам тут будзе арганізаваны прамысловы парк «Рудзенск». Для патрэб парку прапануецца зарэзерваваць да 1,4 тысячы га тэрыторыі.