ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе кліентаў аб магчымасці атрымання субсідыі для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі і (або) ільготнага крэдытавання за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. №255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва».
Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб'ектам малога прадпрымальніцтва на конкурснай аснове пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў па наступных напрамках:
стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ ,паслуг);
арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі;
вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга - і рэсурсазберажэнне;
укараненне новых тэхналогій.
Абавязковай умовай аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі на конкурснай аснове суб'ектам малога прадпрымальніцтва з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле карпаратыўнага бізнесу ЦБП № 626 ААТ «ААБ Беларусбанк» па адрасе г.Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 26 і па тэлефонах 61425, 61241, 61809.