Не працуючыя грамадзяне – уласнікі жылых памяшканняў, кватэранаймальнікі па дагаворы найму і сумесна з імі пражываючыя грамадзяне, якія не працуюць, аплочваюць камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне за:
гарачае водазабеспячэнне;
цеплазабеспячэнне;
газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.
На 1 чэрвеня 2023 г. сфарміравана база дадзеных працаздольных грамадзян не занятых у эканоміцы ў I квартале 2023 г.
Да 26 ліпеня 2023 г. камісія будзе праводзіць з грамадзянамі, унесенымі ў базу даных працаздольных грамадзян не занятых у эканоміцы, індывідуальную працу. І калі да ўстаноўленага тэрміну грамадзяне не змогуць пацвердзіць сваю занятасць або працаўладкавацца, ім давядзецца ў III квартале 2023 года аплачваць камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.
Пачынаючы з 1 сакавіка 2022 г., звольненыя і непрацаўладкаваныя працаздольныя грамадзяне, якія выехалі за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за 30 дзён, уключаюцца ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія выехалі за межы Рэспублікі Беларусь, якія аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі па поўным тарыфе.
Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні ці навучанні грамадзяне могуць звярнуцца ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама. Інфармацыя аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў (вакансій), размяшчаецца на партале дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь http://www.gsz.gov.by і штодня абнаўляецца.
Аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама знаходзіцца па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, д. 22а, тэл. 8(01713)51839, 51840. Рэжым работы: панядзелак – пятніца з 8.30 да 17.30, абед: з 13.00 да 14.00, выхадны: субота, нядзеля.
На сайце Пухавіцкага райвыканкама ва ўкладцы «Дэкрэт № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» размешчаны нарматыўныя дакументы, якія датычацца занятасці насельніцтва, работы камісіі.
Пасяджэнні камісіі ў 2023 годзе праходзяць у 2-i і 4-ы чацвер месяца ў 15.00 у будынку Пухавіцкага райвыканкама па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 47, кабінет № 202.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сакратара камісіі: тэл. 8(1713)45650, 51839, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., 222827 г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, 22а.