IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

31.05.2023

ПРАГРАМА ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2023” 9-10 чэрвеня, 2023 года

На працягу дзвух дзён фестываля:

Вуліцы горада, плошчы, гарадскі парк

 

“Бачу Беларусь такой” – размяшчэнне чатырохрадкоў паэтаў-класікаў, фотаработ сучасных творцаў, надрукаваных на банерарах і інфармацыйных лістоўках, на аўтобусных прыпынках, у грамадскім транспарце, білбордах, інфармацыйна-рэкламных стэндах.

АРТ-праект “Фестывальны шлях” – размяшчэнне на агароджах гарадскога парку ўздоўж вуліцы В.Гасцінец з тэматыкай фестываля розных гадоў.

“Горад майстроў” – экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

“Картоны горад” – інтэрактыўная пляцоўка для жыхароў і гасцей горада .

“Пляцём узор краіны роднай” – творчы арт-пляц удзельнікаў ІІ фестывалю лозапляцення “ДзіваФэст”. Выставы-прэзентацыі і майстар-класы лепшых майстроў лазапляцення Беларусі.

Вуліца Прытыцкага, пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”

 

“Міншчына – сэрца Беларусі” – жывое ўвасабленне твораў беларускай літаратуры, экспазіцыя, прадстаўленая раёнамі Мінскай вобласці. Выстава дэкаратыўна-прыкладного мастацтва майстроў з усіх абласцей і г.Мінска, гасцей з Расійскай Федэрацыі.

- інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў Міншчыны

- “Новы позірк” – выставы маладых мастакоў-партрэтыстаў, інтэрактыўная пляцоўка з удзелам маладых фатографаў фотаклуба “Проявление” ДУ “Палаца культуры г.Маладзечна”, фотабудка (насупраць кінатэатра “Радзіма”);

- “Танцавальная майстэрня” – пляцоўкі для майстар-класаў па нацыянальных танцах;

- тэатр пад адкрытым небам – народныя тэатры Мінскай вобласці;

- продаж сувенірнай прадукцыі.

КУП “Тэлевізійная вяшчальная сетка”, тэлепраграма “МКТБ”

 

Тэлеперадача “Фестываль у аб’ектыве” з удзелам дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі:

- мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі Максім Рассоха;

- заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў;

- кампазітар, член саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сушко;

- член беларускага саюза мастакоў Мікалай Аўчыннікаў;

- удзельнікі Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Першы дзень

Мінскі абласны драматычны тэатр

1100

Спектакль “Вучань ведзьмака, альбо бітва чарадзеяў” - казка па п’есе Сяргея Бялова. Кампазітар Алег Залётнеў.

Выставачная зала Палаца культуры

1200

Творчая інтэрактыўная пляцоўка “Колеры роднага слова” - выстава работ мастакоў Міншчыны (ілюстрацыі да твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў у суправаджэнні аўдыёзапісу вершаў або прозы).

Мінскі абласны   краязнаўчы музей

1200

Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей” - дэманстрацыя прадметаў з фонда музеяў Мінскай вобласці разам з іх галаграмамі, магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй.

Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”

1200

Спектакль “История маленькой улитки” – экалагічная казка.

Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ

1400

Канцэрт акадэмічнай музыкі Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”.

Мастацкі кіраўнік Максім Расоха.

Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”

1500

Выступленні народных тэатраў Мінскай вобласці па творам класікаў беларускай драматургіі

Пляцоўка – Гарадскі парк

1500

“Беларускі АРТкуток”:

- выступленне дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў г. Маладзечна і гасцей фестывалю (рэпертуар -   беларускія народныя, аўтарскія песні, вершы і танцы);

- майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

- беларускі фэйс-арт (аквагрым);

- “Бабулін куток” – тэматычная фотазона;

- “Беларуская маляванка” – арт-зона для малявання каляровымі алоўкамі, маркерамі, складанне агульнага арнаменту з размаляваных элементаў.

1500

Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна.

Малая зала Палаца культуры

1500

Праект “Асоба эпохі” – творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алегам Елісеенкавым.

Вядучая - галоўны рэдактар музычных праграм Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Якушава.

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

1700-1930

Арт-фэст- творчая крэатыўная прастора для моладзі:

-фестываль-конкурс беларускай эстраднай песні маладых аўтараў і аўтарскіх калектываў, прысвечанага “Году міра і стварэння”;

- канцэртная праграма Дзяржаўнага ансамбля народнага танца Рэспублікі Інгушэціі.

Канцэртная зала Палаца культуры

1800

Творчы вечар кампазітара Алега Елісеенкава “Добрыя людзі” з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

Мінскі абласны драматычны тэатр

1800

Спектакль “Шукаю сапраўднага мужчыну” па п’есе драматурга Алены Паповай.

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

1930-2100

Арт-фэст - творчая крэатыўная прастора для моладзі:

канцэртныя праграмы з удзелам артыстаў дзяржаўнай Тэатральна-відовішчнай ўстановы "МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР ЭСТРАДЫ»;

Амфітэатр

2030 -2100

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар М.Я.Фінберга.

2100

Урачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”.

Канцэртная праграма з удзелам артыстаў тэлевезійных праектаў “Х-Фактар”, “Фактар Бай” ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

2300- 0200

“Магія начы”- вячэрні паказ мастацкіх фільмаў пад адкрытым небам (“Белыя росы”,Кадзет)

 

ДРУГІ ДЗЕНЬ

Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”

1000-1200

“Паэтычныя старонкі роднай Беларусі” – паэтычныя чытанні паэтаў, членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Канцэртны зал Палаца культуры

1130

ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні (Прамая трансляцыя Белтелерадыёкампаніі).

Амфітэатр

1100

Святочнае шэсце выпускнікоў Маладзечанкага раена.

1200- 1400

“ВЫПУСКНЫ-2023”.Урачыстае ўручэнне залатых медалёў і атэстатаў лепшым выпускнікам Маладзечанскага раёна 2023 года.

Касцёл святога Юзафа

1200

Канцэрт ў выкананні струннай группы Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха

Мінскі абласны краязнаўчы музей

1200

Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей” - дэманстрацыя прадметаў з фонда музеяў Мінскай вобласці разам з іх галаграмамі, магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй.

Пляцоўка – Гарадскі парк

1200

Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна.

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

1200 – 1330

“Свята саксафона” – канцэртная праграма лаўрэатаў IV Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу.

Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”

1300

Канцэртныя праграмы творчых калектываў Маладзечанскага раёна

Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”

1300

Спектакль “Цудоўная дудка” – фантастычныя апавяданні, міфы і легенды старажытнай Беларусі

Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча

1300

Сустрэча з членам беларускага саюза мастакоў Мікалаем Аўчыннікавым, выстава “Прыцяжэнне”. Экспазіцыя майстра – гэта пейзажы рамантычных матываў з архітэктурнымі дамінантамі, помнікамі мінуўшчыны, выявамі летняй і зімовай прыроды краю, нацюрморты.

Канцэртная зала Палаца культуры

1530

III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха

Пляцоўка – Гарадскі парк

1500

“Акадэмія дзяцінства” – канцэртна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў:

-канцэртная праграма дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў;

- гульнёвыя праграмы;

- дзіцячая фотазона;

- арт-зона для малявання;

- майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

- бяспройгрышная латарэя;

- гульнёвая прастора (мега-шашкі, мяккі канструктар, сухі басейн, крэсла-мяшкі, гульнёвыя канструкцыі “Закати мячик” і “Поймай мячик”);

- фэйс-арт (аквагрым).

Малая зала Палаца культуры

1500

Літаратурна-музычная гасцёўня “Радзіма мая міралюбная” з удзелам паэтаў і артыстаў ( Уладзімір Мазго, Іна Фралова, Людміла Кебіч, Таццяна Дземідовіч, Іван Юркін, Яўген Хаменка, Алег Елісеенкаў)

- падведзенне вынікаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Радком вярнуся па вясне” сярод маладых паэтаў ў гонар памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага (фестываль у Маладзечна быў яго любімым, фестывалю прысвечаны вершы паэта)

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

1600- 2100

“Міншчына яднае” - канцэртная праграма творчых калектываў Брэстскай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілеўскай абласцей і г.Мінска, калектываў з Расійскай Федэрацыі: Смаленскай, Ніжагародскай, Бранскай абласцей і Калінінскага раёна г.Санкт-Пецярбурга, Мардовіі.

Канцэртная зала Палаца культуры

1900

Канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”, мастацкі кіраўнік народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны

Чысцінскі сельскі дом культуры

1800

Эстрадна-песенны канцэрт (толькі вакалісты Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”). Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха

Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”

1830

Паэтычная пляцоўка з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва.

Амфiтэатр

2100

Гала-канцэрт закрыцця ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”:

- Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

- Сучасныя хіты беларускіх эстрадных выканаўцаў

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

2300- 0200

“ФэстМ” – маладзёжная дыскатэка з удзелам DJ Jeneva і групы “Рэтра Вуман Трыа “Розовые розы”

Чытаць 181 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»