У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму на участках аўтамабільных дарог і вулічна-дарожных сетак населеных пунктаў, супрацоўнікамі міліцыі грамадскай бяспекі Пухавіцкага РАУС у перыяд з 19 мая па 21 мая 2023 будзе праводзіцца на тэрыторыі Пухавіцкага раёна адпрацоўка населеных пунктаў, прылеглых да аўтадарогі М-5, у мэтах папярэджання аварыйнасці з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.
Падчас нясення службы супрацоўнікі будуць задзейнічаны на мясцовых аўтамабільных дарогах і ў сельскіх населеных пунктах Пухавіцкага раёна размешчаных паблізу аўтадарогі М-5, дзе таксама будзе праводзіцца кантроль асоб, якія раней неаднаразова прыцягваліся да адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення і (або) не маючы права кіравання, іншых фактараў.
Таксама асаблівая ўвага будзе надавацца такім парушэнням, як праезд пешаходных пераходаў і скрыжаванняў, непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам, парушэнням з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў, возчыкаў і веласіпедыстаў), асабліва ў цёмны час сутак (выкарыстанне святлоадбівальных элементаў), фізічнаму стану ўдзельнікаў дарожнага руху, а таксама наяўнасці ў кіроўцаў права на кіраванне транспартнымі сродкамі ўсіх катэгорый.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў руху да няўхільнага выканання патрабаванняў Правілаў дарожнага руху.
АДАІ ПУХАВІЦКАГА РАУС