5 мая 2023 года натарыусы Беларусі будуць кансультаваць бясплатна.
Натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі 5 мая 2023 года прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі па бясплатным кансультаванні грамадзян, прысвечанай 78-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У гэты дзень атрымаць бясплатную прававую дапамогу па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, можна ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро краіны згодна з графікам іх працы, як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефоне ці з дапамогай месэнджараў.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».