Штогод з надыходам вясенне-летняга перыяду ўзрастае колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту. Праверкі па фактах здарэнняў паказалі, што аднымі з асноўных фактараў, якія аказваюць уплыў на цяжар наступстваў - кіраванне транспартам, не маючы права кіравання, нецвярозае кіраванне, зухаватасць і перавышэнне хуткасці.
З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту адбылося 11 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінулі, 9 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху і спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў, з 27 красавіка па 9 мая Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Мотарух - без парушэнняў!».
Таксама 28 красавіка пад дэвізам: «На вела, мота і мапедзе заедзем у лета без трагедый!» пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, дзе прафілактыка будзе накіравана не толькі на вадзіцеляў мотатранспарту, але і веласіпедыстаў.
Падчас правядзення мерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ правядуць інфармацыйна-тлумачальную работу ў працоўных калектывах і арганізацыях, установах адукацыі, сярод прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх аб'яднанняў і клубаў, з уласнікамі мотатранспарту аб парадку атрымання вадзіцельскага пасведчання, пастаноўкі мотатранспарту на ўлік, а таксама аб правілах бяспекі і адказнасці за здзейсненыя правапарушэнні.
Акрамя таго, вартавымі дарог вобласці арганізаваны прафілактычныя рэйды па папярэджанні і спыненні парушэнняў ПДР кіроўцамі мотатранспарту. Адпрацоўка будзе праводзіцца на аварыйна-небяспечных участках аўтамабільных дарог, у населеных пунктах з прымяненнем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю і задзейнічаннем нарадаў ДПС у складзе мотапатрулёў.
Дарэчы, за названы перыяд супрацоўнікамі ДАІ вобласці выяўлена 469 правапарушэнняў з боку вадзіцеляў мотатранспарту, з якіх 23 - вадзіцелі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 112 кіравалі транспартам, не маючы на гэта права.
Нагадваем, што за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а роўна перадачу кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае права кіравання, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, прыводзяць да накладання штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за нецвярозае кіраванне ад 0,3 да 0,8 праміле ўключна накладаецца штраф 100 базавых велічынь і пазбаўленне права пэўнай дзейнасцю на 3 гады, больш за 0,8 праміле - 200 базавых велічынь штрафу з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю на 5 гадоў.
Ужыванне кіроўцам алкаголю пасля здзяйснення ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца да праходжання агляду на прадмет вызначэння стану ап'янення цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю на 5 гадоў.
За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку незалежна ад права ўласнасці.
Паважаныя грамадзяне, калі вы сталі відавочцам здзяйснення кіроўцамі мотатранспарту супрацьпраўных дзеянняў, просім неадкладна паведамляць на тэлефонную лінію 102!
Простыя правілы бяспекі для мотааматараў.
Для тых, хто ўжо мае права кіравання адпаведнай катэгорыі, варта запомніць 11 правілаў асабістай бяспекі:
- Апранайце шлем.
Шлем неабходны як вам, так і Вашым пасажырам. Правярайце, каб ён быў надзейна замацаваны на галаве. Пераканайцеся, што шлем адпавядае нормам бяспекі. Калі ён не мае ўбудаванага візара, апранайце акуляры для абароны вачэй ад бруду, смецця і казурак, якiя ляцяць.
- Насіце ахоўнае адзенне.
Насіце мотаэкіпіроўку, якая максімальна закрывае паверхню цела. Пальчаткі абароняць вашы рукі ад вылятаючых з-пад колаў рухаючагася транспарта каменьчыкаў. Мотаботы будуць абараняць вашы лодыжкі ад траўм і не дазволяць нагам слізгаць. Палепшыце сваю бачнасць для навакольных транспартных сродкаў, выкарыстоўваючы святлоадбівальныя элементы ў адзенні.
- Блізкае святло фар для вашай бяспекі.
Блізкае святло фар павінна быць уключана ў дзённы час сутак, т.як гэта дапаможа іншым удзельнікам дарожнага руху загадзя Вас заўважыць (асабліва гэта датычыцца перамяшчэння ва ўмовах недастатковай бачнасці)
- Спыняйцеся асцярожна.
Заўсёды націскайце пярэдні і задні тормаз адначасова. Кантралюйце намаганне, каб не заблакаваць колы і пазбегнуць магчымага заносу вашага матацыкла.
- Будзьце ўважлівыя праязджаючы скрыжаванні.
Доля аварый з удзелам матацыклістаў адбываецца, калі аўтамабіль паварочвае на скрыжаванні налева, напярэймы матацыклу. Пад'язджаючы да скрыжавання будзьце вельмі ўважлівыя, зменшце хуткасць. Не спыняйцеся на перакрыжаванні рэзка, лепш, адзін ці два разы пакажыце «ступнямі» едучаму ззаду транспартным сродку, што вы запавольваецеся ці спыняецеся. Упэўніцеся, што вы бачныя машынам па абодва бакі ад вас.
- Пры абгоне будзьце ўважлівыя.
Перш чым абагнаць іншы транспартны сродак, пераканайцеся, што матацыкл знаходзіцца ў левай частцы паласы, на бяспечнай адлегласці ад іншых удзельнікаў дарожнага руху. Не паскарайцеся, калі іншы транспартны сродак ужо пайшоў на абгон.
- Трымайце дыстанцыю і захоўвайце хуткасць.
Трымайце бяспечную дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, якія рухаюцца спераду і ззаду вас (залатое правіла: дыстанцыя ў метрах павінна адпавядаць вашай хуткасці ў км/гадзіна). Сачыце за магчымымі выбоінамі ці смеццем на дарозе. Кантралюйце дарожную сітуацыю наперадзе, па баках, і ззаду ў люстэрках. Сачыце за іншымі кіроўцамі.
Не ездзіце за адкрытымі грузавікамі і легкавымі аўтамабілямі з багажом, замацаваным звонку (на даху ці ў прычэпе). Калі груз адляціць - гэта можа быць фатальным для вас.
- Пазбягайце язды ў дождж.
Па мокрай дарозе пажадана ехаць у палову павольней, чым вы звычайна ездзіце па сухой дарозе. Хуткасць мае вырашальнае значэнне для двухколавых транспартных сродкаў. Калі вам усё ж такі неабходна ехаць у дождж, зменшце хуткасць.
- Ніколі не ездзіце бок аб бок з іншым матацыклам.
Ніколі не ездзіце бок аб бок у адной і той жа паласе руху з іншымі байкерамі. Гэта абмяжуе ці зробіць немагчымым манеўраванне ў выпадку ўзнікнення небяспекі на дарозе, напрыклад, ямы, смецце ці транспартны сродак, які раптам выехаў перад вамі.
- Праходзьце павароты асцярожна.
Пасля скрыжаванняў, павароты з'яўляюцца найбольш небяспечнымі месцамі для райдэраў.
- Ваш фізічны стан.
Калі вы стаміліся, не выспаліся - выключыце паездку, т.як у выпадку непрадбачаных сітуацый на дарозе, ваша рэакцыя і ўвага могуць вас падвесці.
Бяспека язды на матацыкле забяспечваецца, вядома, першым чынам кіроўчым майстэрствам, уменнем пазбягаць аварыйных сітуацый, здольнасцю адразу знайсці правільны вынахад, калі такая сітуацыя ўсё ж паўстала. ДАІ Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе вадзіцелям механічных двухколавых транспартных сродкаў выконваць Правілы дарожнага руху і жадае спадарожнага ветру і бяспечнага шляху!
УДАІ УУС Мінаблвыканкама