Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі ўчынення ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху з'яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і невыкананне патрабаванняў Правілаў дарожнага руху вадзіцелямі транспартных сродкаў у частцы праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.
У мэтах папярэджання і прафілактыкі ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, з 03 па 07 красавіка 2023 года праводзіцца прафілактычная работа з вышэйназванай катэгорыяй асоб.
Падчас прафілактычных мерапрыемстваў створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі па штодзённай адпрацоўцы ўстаноў адукацыі, прылеглых да аўтамабільных дарог, таксама па выяўленні пешаходаў, веласіпедыстаў, вадзіцеляў гужавога транспарту і асоб, якія выкарыстоўваюць сродкі персанальнай мабільнасці, якія не выконваюць Правілы дарожнага руху ў частцы выкарыстання святлоадбіўных элементаў.
У полi зроку супрацоўнікаў ДАІ - кіроўцы, якія не даюць перавагі ў руху пешаходам на пешаходных пераходах, а таксама выпадкі, якія пацягнулі стварэнне аварыйнай абстаноўкі. Да ўсіх парушальнікаў будуць прыменены самыя строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Нагадваем, што згодна з артыкулам 18.13 ч. 7 КоАП Рэспублікі Беларусь, за не прадастаўленне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, перавагі ў руху пешаходам надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.
Згодна з правіламі дарожнага руху тэрмін сродак персанальнай мабільнасці - прылада або прыстасаванне, якое не з'яўляецца транспартным сродкам, што прыводзіцца ў рух рухавіком і прызначанае для індывідуальнага або сумеснага (у выпадку наяўнасці спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення) выкарыстання пешаходамі (электрасамакат, гіраскутар, сігвей, монакола і іншае).
Новыя правілы ўстаноўлены ў частцы выкарыстання электрасамакатаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ):
- перамяшчэнне толькі па веласіпеднай дарожцы, пры яе адсутнасці - па тратуары, пешаходнай дарожцы або абочыне, не ствараючы перашкод для пешаходаў;
- хуткасць не больш за 25 км/г;
- забараняецца выкарыстоўваць СПМ асобам малодшай 14 гадоў (за выключэннем пешаходных і жылых зон);
- забараняецца знаходзіцца ў стане ап'янення;
- забараняецца перавозіць каго-небудзь на неабсталяваных месцах для сядзення, не трымацца за руль.
Варта памятаць: той, хто перасоўваецца на СПМ, лічыцца пешаходам.
Пры выкарыстанні СПМ:
- неабходна пераканацца ў спраўнасці тармазной сістэмы і рулявога кіравання;
- рэкамендуецца апранаць сродкі абароны - шлем;
- у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі мець флікеры, на прыладзе ўключаць фару (ліхтар);
- варта адмовіцца ад прагляду гаджэтаў і праслухоўвання музыкі падчас кіравання;
- каля выхадаў з гандлёвых аб'ектаў, падземных пераходаў, прыпынкаў быць гатовым да раптоўнага з'яўлення людзей.
Рэкамендацыі па бяспечным дарожным руху.
Вызначальным у здзяйсненні ДТЗ з'яўляецца так званы чалавечы фактар. Пераважная большасць ДТЗ адбываецца з-за недысцыплінаванасці і невыканання ПДР удзельнікамі дарожнага руху.
Для вадзіцеляў гранічнай увагі і акуратнасці патрабуюць участкі дарог з пешаходнымі пераходамі. Таму, засяроджанасць, зніжэнне хуткасці і плыўнае тармажэнне – неабходныя дзеянні вадзіцеляў пры набліжэнні да пешаходных пераходаў.
Пешаходам у сваю чаргу быць вельмі асцярожнымі пры пераходзе праезнай часткі. Перад пачаткам пераходу абавязкова спыніцца, паглядзець па баках, пераканацца ў тым, што вадзіцелі транспартных сродкаў вас бачаць і гатовы прапусціць.
Што да адказнасці пешаходаў згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, то яна такая:
- у дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, не абазначыўшы сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь або папярэджанне. Калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап'янення. У выпадку, калі парушэнне Правілаў дарожнага руху пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, або пашкоджання транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных і іншых збудаванняў або іншай маёмасці, вінаваты штрафуецца ад 5 да 20 базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне! Не заставайцеся абыякавымі! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, якое відавочна ўяўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць у дзяжурную частку ДАІ на тэлефонную лінію 102. Магчыма, ваш званок зберажэ чыёсці жыццё!
ДЗЯРЖАЎТАІНСПЕКЦЫЯ ПУХАВІЦКАГА РАУС!!!