З 1 красавіка 2023 года стартуе Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года» ў намінацыях:
«Паспяховы старт»;
«Стабільны поспех» (у дадзенай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
«Эфектыўны індывідуальны бізнэс» (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
Суб'екты гаспадарання, якія жадаюць прыняць удзел у Конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў райвыканкам (каб. 207, кантактны тэлефон 34920).
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2023 года.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Больш падрабязная інфармацыя аб конкурсе знаходзіцца на афіцыйным сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь па спасылцы https://economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/.