Напярэдадні вясновых школьных канікулаў і ў сувязі з пачаткам актыўных перавозак дзяцей, прагназуецца рост аб'ектыўных пагроз забеспячэнню бяспекі дзяцей на дарозе. Таксама асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх з'яўляюцца: няўважлівасць, бестурботнасць дзяцей на дарозе і адсутнасць кантролю за іх вольным часам з боку дарослых.
З мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас вясновых школьных канікулаў, з 20 сакавіка 2023 года па 02 красавіка 2023 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы».
Бо ў канікулярны перыяд заўсёды намячаецца актыўная перавозка дзяцей, а статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх гаворыць аб тым, што ў большай ступені пацярпелі дзеці-пасажыры - пад асаблівым кантролем вартавых дарог - вадзіцелі, якія адказваюць за бяспеку перавозкі сваіх пасажыраў.
ДАІ нагадвае! За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.6 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у адносінах да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 БВ.
Паважаныя дарослыя, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на дарозе, нагадваем аб сістэматычным паўтарэнні з дзіцём асноўных Правілаў дарожнага руху і пастаянным кантролі за вольным часам дзяцей, у тым ліку захаванне мер бяспекі падчас катання на санках і цюбінгах. Пры выкарыстанні асабістага аўтатранспарту настойліва рэкамендуем прышпільвацца рамянямі бяспекі, у абавязковым парадку перавозіць дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!
Патлумачце дзіцяці, што, знаходзячыся паблізу або на праезнай частцы, яно не павіненна размаўляць па тэлефоне і не слухаць музыку ў навушніках, бо гэта адцягвае ўвагу! Пры пераходзе праезнай часткі па пешаходным пераходзе лепш не проста моцна трымаць дзіця за апранутую ў рукавіцу руку, але і прытрымваць яго за запясце. Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе прывучаць дзіця да гранічнай увагі, дысцыпліны і няўхільнага захавання правілаў дарожнага руху.
Бяспечных канікул!
АДАІ Пухавіцкага РАУС