IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.02.2023

Інфармацыйны матэрыял у рамках АДБДР «Ад сумлення не схавацца!» 24.02.2023

Асноўнымі прычынамі ДТЗ па-ранейшаму з'яўляюцца парушэнні ПДР пешаходамі, перавышэнне або няправільны выбар кіроўцамі хуткасці руху, кіраванне транспартам у стане ап'янення, без права кіравання, а таксама парушэнне правілаў абгону і праезду пешаходных пераходаў.

Самымі цяжкімі наступствамі характарызуюцца лабавыя сутыкненні, на долю якіх прыпадае асноўная частка загінуўшых у аўтааварыях людзей. Гэтыя здарэнні мелі месца з-за няправільнай ацэнкі вадзіцелямі дарожнага становішча або няправільных дзеянняў пры ўзнікненні небяспечнай сітуацыі. У неспрыяльных умовах надвор'я і высокай інтэнсіўнасці руху, асабліва ў перадвыхадныя і выхадныя дні, любая памылка, няхай гэта будзе парушэнне правілаў абгону або няправільны выбар хуткасці руху, немінуча прыводзіла да бяды.

Як паказвае практыка мінулых гадоў, выпадкі пакідання кіроўцамі месцаў ДТЗ і неаказанне дапамогі пацярпелым, не адзінкавыя. І адным з асноўных напрамкаў службовай дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі з'яўляецца раскрыццё такіх дарожна-транспартных здарэнняў і іх прафілактыка.

Аналіз паказвае, што колькасць і цяжар наступстваў такіх здарэнняў зніжаецца, разам з тым, за кожнай адзінкай статыстыкі стаяць чалавечыя жыцці і лёсы.

За 2022 год на аўтадарогах Мінскай вобласці адбылося 10 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 6 чалавек загінулі, 4 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, вадзіцелі з месцаў ДТЗ уцяклі.

З пачатку бягучага года ўжо зарэгістраваны два такія ДТЗ.

Так, 3 лютага ў Салігорску затрымалі кіроўцу, які пакінуў месца смяротнага ДТЗ. Супрацоўнікі міліцыі прынялі шэраг мер для ўстанаўлення месцазнаходжання вадзіцеля, і каля 17.00 29-гадовы салігарчанін быў затрыманы дома ў сяброў. Само ДТЗ адбылося каля 7:00 на вул. Заслонава. Кіроўца «BMW» на поўнай хуткасці збіў пешахода на нерэгулюемым пераходзе. 42-гадовы мясцовы жыхар загінуў на месцы ДТЗ. Пазней аўтамабіль быў знойдзены каля адной са школ горада.

Калі, не дакранаючыся да вышэйзгаданага выпадку, то можна сказаць, што ДТЗ з удзелам пешаходаў часцяком адбываюцца па іх жа ўласнай віне. Як правіла, дадзенага роду здарэнні здараюцца ў цёмны час сутак на неасветленых участках аўтадарог. Практыка паказвае, што вадзіцель, знаходзячыся ў стане афекту пасля ўчынення дарожна-транспартнага здарэння, перакананы, што толькі ён адзін вінаваты і пакаранне немінуча. У большасці выпадкаў гэта перакананне памылковае. Спалохаўшыся, кіроўца забывае пра чалавека, якому неабходна дапамога і з'яжджае з месца здарэння, спадзеючыся на «ану», тым самым пазбавіўшы сябе магчымасці апраўдаць свае дзеянні. У кожным канкрэтным выпадку супрацоўнікі міліцыі праводзяць дасканалае расследаванне здарэння і высновы ў большасці выпадкаў гавораць аб тым, што вінаватым у здарэнні з'яўляецца пешаход, а не вадзіцель.

Вадзіцелі не адказныя за гэтыя здарэнні, але толькі пры адной умове – калі яны засталіся на месцы аварыі, аказалі дапамогу пацярпеламу, выклікалі «хуткую» і ДАІ.

Калі ж паступілі наадварот – з'ехалі з месца здарэння, то разам з арт. 317 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь (ДТЗ якое пацягнула смерць або прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў цягнучае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да 2-х гадоў, або абмежаваннем волі на тэрмін да 2 гадоў, або абмежаваннем волі на тэрмін да 5-ці гадоў) можа наступіць крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт.159 КК Рэспублікі Беларусь (пакіданне ў небяспецы, цягне за сабой пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да 6-ці месяцаў ці пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў).

Яшчэ адзін від дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх вадзіцелі часта пакідаюць месца здарэння — гэта так званыя «няўліковыя» ДТЗ, г.зн. без пацярпелых, дзе нанесена толькі матэрыяльная шкода.

Гэтыя аварыі кардынальна адрозніваюцца ад здарэнняў з пацярпелымі і, як правіла, адбываюцца ў месцах вялікай колькасці транспартных сродкаў на аўтастаянках рынкаў, гандлёвых цэнтраў або ля жылых дамоў.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, вадзіцель, які пакінуў месца ўчыненага дарожна-транспартнага здарэння, будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.16 ч. 2, а за гэтым ідзе штраф у памеры ад пяці да дваццаці пяці базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі да двух гадоў.

ДАІ Мінскай вобласці нагадвае, што ў выхадныя дні ўчыняецца найбольшая колькасць аварый у параўнанні з астатнімі днямі тыдня. Асабліва цяжкімі наступствамі характарызуюцца ДТЗ, звязаныя з парушэннем правілаў абгону, а неспрыяльныя ўмовы надвор'я накладваюць свой негатыўны адбітак на дарожную абстаноўку.

У мэтах прафілактыкі здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ, 24 лютага б.г. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Ад сумлення не схавацца!».

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча рэкамендуе вадзіцелям не здзяйсняць неабдуманых манеўраў, не спяшацца, строга выконваць Правілы дарожнага руху і памятаць, што нават нязначная памылка за рулём можа прывесці да трагедыі!

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 220 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»