Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 ліпеня Указ № 253 «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва».
Дакументам прадастаўлена права мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прымаць у эксплуатацыю аднакватэрныя жылыя дамы і нежылыя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мiнску). Пры гэтым такія пабудовы не будуць прызнавацца самавольнымі. Указ уступае ў сілу з 1 верасня 2022 года і носіць часовы характар (да 1 студзеня 2025 года). Дакумент дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.