Экіпажы ДАІ будуць адпрацоўваць найбольш аварыйна-небяспечныя ўчасткі.
У мэтах павышэння эфектыўнасці службовай дзейнасці, умацавання дысцыплінаванасці ўдзельнікаў дарожнага руху і папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму Дзяржаўтаінспекцыя з 20 па 22 студзеня 2023 года будзе праводзіць на тэрыторыі Пухавіцкага раёна адпрацоўку аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог.
Падчас нясення службы супрацоўнікі будуць задзейнічаны на мясцовых аўтамабільных дарогах і ў сельскіх населеных пунктах Пухавіцкага раёна паблізу забаўляльных і гандлёвых аб'ектаў, дзе таксама будзе праводзіцца кантроль асоб, якія раней неаднаразова прыцягваліся да адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення і (або) не маючы права кіравання, іншых фактараў.
Таксама асаблівая ўвага будзе надавацца такім грубым парушэнням, як кіраванне транспартнымі сродкамі кіроўцамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення і (або) не маюць права кіравання, праезд пешаходных пераходаў і скрыжаванняў, выкарыстанне святлоадбівальных элементаў пешаходамі, парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў (у першую чаргу - дзяцей).
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў руху да няўхільнага выканання патрабаванняў Правілаў дарожнага руху.
АДАІ Пухавіцкага РАУС