Сёння знаёмства па інтэрнэце - справа штодзённая. Мільёны адзінокіх людзей шукаюць свае палоўкі ў самых розных сацыяльных сетках. Лісты і фота, рэпосты і лайкі ляцяць па ўсім свеце ад віртуальна знаёмых адзін з адным людзей у пошуках шчасця і любові.
Героі спектакля «Любовь. Собак@ Точка.RU» доўга размаўлялі ў інтэрнэт-сетках, пакуль, нарэшце, не адважыліся пазнаёміцца асабіста. Паспяховая бізнэсвумэн у сферы нерухомасці і вядомы лекар-пластычны хірург - хіба яны не створаны адзін для аднаго?
Спектакль ідзе на рускай мове, працягласць -- 2 гадзіны.
Рэжысёр-пастаноўшчык - Валерый Анісенка
Сцэнаграфія - Андрэй Жыгур
Пластыка - Дзіна Юрчанка
Музыка - Аркадзь Хаслаўскі