Нягледзячы на прымаемыя меры, сёлета ў Мінскай вобласці адзначаны рост дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінулі непаўналетнія.
За 10 месяцаў 2022 года зарэгістравана 67 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх 6 дзяцей загінулі і 68 атрымалі траўмы. Асноўнымі прычынамі ДТЗ з'явіліся: адсутнасць належнага кантролю з боку дарослых асоб, недастатковыя навыкі бяспечных паводзін дзяцей на вулічна-дарожнай сетцы, недастатковыя веды ПДР і недысцыплінаванасць.
Толькі ў кастрычніку б.г. на дарогах Мінскай вобласці загінулі 4 дзіцяці, з якіх 2 - пасажыры (Барысаўскі раён) і 2 пешаходы (Вілейскі і Нясвіжскі раёны). Пры гэтым дзеці-пасажыры перавозіліся з парушэннем ПДР, а пешаходы не былі абазначаны ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі і ў познi час знаходзіліся на вулічна-дарожнай сетцы ў адсутнасці кантролю з боку дарослых.
У мэтах прыняцця дадатковых мер па папярэджанні ДТЗ з удзелам дзяцей, а таксама выяўленню правапарушэнняў непаўналетнімі, у перыяд 08.11.2022 па 18.11.2022 неабходна арганізаваць правядзенне дэкады бяспекі дарожнага руху.
Статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх гаворыць аб тым, што ў большай ступені пацярпелі дзеці-пасажыры - пад асаблівым кантролем вартавых дарог - вадзіцелі, якія адказваюць за бяспеку перавозкі сваіх пасажыраў.
ДАІ нагадвае! За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.6 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у адносінах да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 БВ.
Паважаныя дарослыя, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на дарозе, нагадваем аб сістэматычным паўтарэнні з дзіцём асноўных Правілаў дарожнага руху і пастаянным кантролі за вольным часам дзяцей. Пры выкарыстанні асабістага аўтатранспарту настойліва рэкамендуем прышпільвацца рамянямі бяспекі, у абавязковым парадку перавозіць дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады! Патлумачце дзіцяці, што, знаходзячыся паблізу ці на праезнай частцы, яно не павінна размаўляць па тэлефоне і не слухаць музыку ў навушніках, бо гэта адцягвае ўвагу! Пры пераходзе праезнай часткі па пешаходным пераходзе лепш не проста моцна трымаць дзіця за апранутую ў рукавіцу руку, але і прытрымваць яго за запясце. Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе прывучаць дзіця да гранічнай увагі, дысцыпліны і няўхільнага захавання правілаў дарожнага руху. Бяспечных канікул!
АДАІ Пухавіцкага РАУС