IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.09.2022

Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Пухавіцкага раёна (далей – камісія) інфармуе

Не працуючыя грамадзяне – уласнікі жылых памяшканняў, кватэранаймальнікі па дагаворы найму і сумесна з імі пражываючыя не працуючыя грамадзяне аплочваюць камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне:

з 1 студзеня 2019 г. – гарачае водазабеспячэнне;

з 1 мая 2021 г. – цеплазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

На 1 верасня 2022 г. сфарміравана база дадзеных працаздольных грамадзян не занятых у эканоміцы ў II квартале 2022 г.

Да 21 кастрычніка 2022 г. камісія будзе праводзіць з грамадзянамі, унесенымі ў базу дадзеных працаздольных грамадзян не занятых у эканоміцы, індывідуальную працу. І калі да ўстаноўленага тэрміну грамадзяне не змогуць пацвердзіць сваю занятасць або працаўладкавацца, ім давядзецца ў IV квартале бягучага года аплачваць камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Пачынаючы з 1 сакавіка 2022 г., звольненыя і непрацаўладкаваныя працаздольныя грамадзяне, якія выехалі за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за 30 дзён, уключаюцца ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія выехалі за межы Рэспублікі Беларусь, якія аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі па поўным тарыфе.

Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні ці навучанні грамадзяне могуць звярнуцца ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама. Інфармацыя аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў (вакансій), размяшчаецца на партале дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь http://www.gsz.gov. by і штодня абнаўляецца.

Аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама знаходзіцца па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, д. 22а, тэл. 8(01713)51839, 51840. Рэжым працы: панядзелак – пятніца з 8.30 да 17.30, абед: з 13.00 да 14.00, выхадны: субота, нядзеля.

На сайце Пухавіцкага райвыканкама ва ўкладцы «Дэкрэт № 3  «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» размешчаны нарматыўныя дакументы, якія датычацца занятасці насельніцтва, работы камісіі.

Пасяджэнні камісіі ў 2022 годзе праходзяць у 2-i і 4-ы чацвер месяца ў 15.00 у будынку Пухавіцкага райвыканкама па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 47, кабінет № 202.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сакратара камісіі: тэл. 8(1713)45650, 51839, электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., 222827 г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, 22а.

Чытаць 247 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»