Палі цэнтральнага рэгіёна ўпрыгожылі незвычайныя саламяныя фігуры. Давайце разам выберам самую крэатыўную і творчую.
Зусім хутка адбудзецца галоўная ўрачыстасць уборачнай кампаніі – абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі — 2022» у Стоўбцах.
Напярэдадні свята Мінскі аблвыканкам прапанаваў сельгасарганізацыям вобласці стварыць самую арыгінальную фігуру з саломы і паспаборнічаць у крэатыве і творчасці.
Пераможа тая кампазіцыя, якая набярэ найбольшую колькасць лайкаў.
А ўдзельнік, які вырваўся наперад па выніках анлайн-галасавання, атрымае дыплом і аднаразовую грашовую ўзнагароду ў памеры 30 базавых велічынь.
Галасаванне праходзіць з 14 па 20 верасня на сайце газеты «Мінская праўда» Mlyn.by па спасылцы тут.
24 верасня — падчас правядзення свята ўраджаю «Дажынкі — 2022» адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.