У мэтах прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту, прафілактыкі і папярэджання фактаў агрэсіўнага ваджэння, зніжэння рызык здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне кіроўцаў двухколавых транспартных сродкаў у перыяд з 9 па 11 верасня 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя Пухавіцкага раёна праводзіць прафілактычную акцыю «Колаў менш – небяспекі больш!».
Асноўныя фактары, якія аказваюць уплыў на цяжар наступстваў ДТЗ з удзелам мотатранспарту - адсутнасць навыкаў у кіроўцаў, парушэнне правілаў манеўравання, зухаватасць, перавышэнне хуткасці, невыкарыстанне моташлемаў і адпаведнай экіпіроўкі.
З пачатку бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці з удзелам вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў адбылося 49 ДТЗ, у выніку якіх 3 чалавекі загінулі, 50 чалавек - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 35 ДТЗ адбыліся па віне саміх вадзіцеляў мотатранспарту.
Нагадаем, 25.06.2022 г. у аг. Амельна, вул. Дружная вадзіцель матацыкла, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, не справіўся з кіраваннем у выніку чаго перакуліўся і атрымаў цялесныя пашкоджанні.
21.08.2022 г. на а/д Н-9342, 17 км вадзіцель легкавога аўтамабіля ўчыніў наезд на веласіпедыста, у выніку чаго веласіпедыст загінуў.
27.08.2022 г. на а/д Р-59, 55 км вадзіцель легкавога аўтамабіля ўчыніў наезд на веласіпедыста, у выніку чаго веласіпедыст памёр. Веласіпедыст знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
08.09.2022 г. у в. Забалацце, вул. Цэнтральная вадзіцель легкавога аўтамабіля ўчыніў наезд на веласіпедыста, у выніку чаго веласіпедыст памёр.
Падчас акцыі вартавымі дарог ажыццяўляецца кантроль за дарожным рухам шляхам негалоснага і змешанага кантролю. Дадаткова арганізавана нясенне службы нарадамі ДПС ДАІ ў складзе мотапатрулёў. У полi зроку праваахоўнікаў - матацыклісты, якія кіруюць у стане ап'янення, не маюць права кіравання дадзеным відам транспарту, парушаюць хуткасны рэжым, правілы абгону і манеўравання, а таксама вадзіцелі двухколавага транспарту, сабранага саматужным спосабам або з канструктыўнымі зменамі.
Паважаныя грамадзяне! У выпадку здзяйснення кіроўцамі мотатранспарту супрацьпраўных дзеянняў, у т.л. якія былі зафіксаваны аўтамабільнымі відэарэгістратарамі, просім неадкладна паведамляць на тэлефонную лінію 102!
Каб пазбегнуць дарожных здарэнняў ДАІ Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе вадзіцелям механічных двухколавых транспартных сродкаў выконваць Правілы дарожнага руху, быць дысцыплінаванымі і ўзаемнаветлівымі на дарозе!
ДАІ Пухавіцкага РАУС