Дзяржлесахова пераходзіць на кругласутачнае дзяжурства з-за павышанай пагрозы ўзнікнення надзвычайных сітуацый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
У МІНЛЯСГАСЕ ЗАКЛІКАЛІ НЕ НАВЕДЫВАЦЬ ЛЯСЫ ДА ПАЧАТКУ ДАЖДЖОЎ
Толькі за мінулыя суткі адбылося 10 лясных пажараў. Агульная плошча ачагоў склала 11,5 га.
Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік правёў аператыўную нараду па праблеме. Пастаўлена задача ўзмацніць ахову лясоў ад пажараў, у тым ліку ў начны час. Першы намеснік міністра Аляксандр Драгун заклікаў грамадзян часова адмовіцца ад наведвання лясоў да пачатку дажджоў.
Наведваць лясы катэгарычна забаронена ў 117 са 118 раёнаў Беларусі (выключэнне — Браслаўскі). Міністэрства лясной гаспадаркі зважае, што гэта мера часавая — як толькі пажаранебяспечная абстаноўка стабілізуецца, лясы зноў будуць адкрыты для наведвання.
Усяго з пачатку года ў лясах Беларусі адбылося ўжо 466 лясных пажараў на агульнай 382,5 га. На гэтым тыдні дзяржлесахова ліквідавала ўжо 34 узгаранні.