Парушальнікаў правілаў дарожнага руху, якія не заплацілі своечасова штраф, наведалі інспектар АДАІ і судовы выканаўца АПІ. Мэта рэйду – праверыць маёмаснае становішча даўжнікоў-«штрафнікоў» у рамках выканаўчых вядзенняў, спагнаць штраф у даўжніка або накласці арышт на пэўнага віду маёмасць.
Згодна з заканадаўствам на аплату штрафу адводзіцца 30 сутак пасля ўступлення пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў законную сілу. Аднак далёка не ўсе парушальнікі робяць аплату ва ўстаноўлены тэрмін, а некаторыя і зусім не збіраюцца гэта рабіць. Таму судовыя выканаўцы і супрацоўнікі ДАІ праводзяць такія сумесныя рэйды.
Як толькі прайшоў месяц з моманту вынясення пастановы, пры адсутнасці звестак аб выплаце штрафу, электронная сістэма базы дадзеных аўтаматычна дадае да штрафу 2 базавыя велічыні і накіроўвае пастанову на прымусовае выкананне. Што будзе далей? Пастанова аб спагнанні штрафу можа быць накіравана па месцы атрымання зарплаты і прыраўнаваных да яе даходаў. Калі ж афіцыйных даходаў няма, прыйдзе судовы выканавец. А ў яго ёсць цэлы шэраг спосабаў зрабіць так, каб штраф быў аплачаны:
- накласці арышт на маёмасць;
- арыштаваць транспартны сродак;
- адключыць мабільную сувязь;
- абмежаваць у праве на кіраванне транспартнымі сродкамі;
- часова забараніць паляваць;
- зрабіць даўжніка «невыязным» і г.д.
Хацелася б дадаць, што на гэтай стадыі правініўшыся будзе павінен выплацiць дзяржаве яшчэ і 10% сумы штрафу (памер прымусовага збору).
Такія мерапрыемствы арганізуюцца на пастаяннай аснове ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. З 15 ліпеня 2021 года ўнесены змяненні ў закон «Аб выканаўчым вядзенні», у судовых выканаўцаў з'явілася больш паўнамоцтваў. І зараз яны могуць злоснаму неплацельшчыку проста выпісаць пастанову – і вадзіцель-даўжнік аўтаматычна пяройдзе ў разрад пешаходаў.
АДАІ Пухавіцкага РАУС